Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці

06.08.2022 У Смаргоні адбыўся V абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. На падворках традыцыйнай культуры кожны раён Гродзенскай вобласці прадставіў насычаную конкурсную праграму,  прэзентацыю элементаў НКС, дэгустацыю мясцовых страў, выстаўку-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці з майстар-класамі па традыцыйных рамёствах. Яркай і адметнай кветкай у этнаграфічным вянку Панямоння сталі выступленні народнага фальклорнага калектыву “Вяргіня” Ракавіцкага Дома культуры са Шчучынскага раёна, народнага фальклорнага калектыву в. Шутавічы са Смаргоншчыны, жаночага фальклорнага гурта “Явар” Лідскага раёна, народнага фальклорнага гурта “Чараўніцы” з Ваўкавышчыны і іншых. На фестывалі выступілі вядучыя дзіцячыя і моладзёвыя фальклорныя гурты Гродзенскай вобласці, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных побытавых танцаў і песень: узорны фальклорны гурт “Чобаты” з г. Ваўкавыску, узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” са Шчучыншчыны, дзіцячы фальклорны гурт “Крынічка” з Мастоўшчыны, фальклорны танцавальны калектыў “Тапатуха” Карэліцкага раёна, вакальны гурт Першамайскага Дома культуры з Лідчыны, народны фальклорны гурт “Жывіца” з Гродзенскага раёна, узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” і ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” са Смаргонскага раёна
Пераможцы конкурсаў V абласнога фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (Гродзенскі АМЦНТ)

скарбы-2.jpg

18.06.2022 Фестываль народнай інструментальнай музыкі “Іграю як знаю, скачу як хачу!” прайшоў сёлета падчас літаратурна-музычнага свята "Кушлянскі фэст". Фестываль, арганізаваны аддзелам культуры Смаргонскага райвыканкама і ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, прайшоў упершыню ў мэтах захавання, развіцця і папулярызацыя традыцыйнай музычна-інструментальнай культуры, якая сёння аднаўляецца ў Смаргонскім раёне. Мясцовая музычна-інструментальная традыцыя ў 2021 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і на фэст у Кушлянах сабраліся калектывы носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай музыкі і танцаў. 
“Кушляскі фэст”: літаратары, музыкі, танцоры на адной пляцоўцы (Светлы шлях, 18.06.2022 / СМОРГОНЬ NEWS)

2022_Іграю, як знаю_агульная.jpg

05.06.2022 Фальклорнае свята «Па сцежках спадчыны» адбылося ў аг. Вялікія Азёркі Мастоўскага раёна. На ім мы вучыліся танцаваць Котчынскую кадрылю – візітоўку азёркаўскага краю. Вучыліся сёлета адметнаму танцу і вопытныя танцоры – удзельнікі фальклорных гуртоў "Гуда", "Мілавіца" і Школы традыцыйнага мастацтва з г. Мінска. Прыехалі яны на Мастоўшчыну не з пустымі рукамі, а прапанавалі невялікае выступленне і майстар-клас з цікавымі рэгіянальнымі варыянтамі вядомых танцаў – лявоніхі, вальса, каханачкі і іншых.
«Будем веселиться! Будем танцевать!» В Больших Озёрках мостовчане учились танцевать Котчинскую кадриль (Зара над Нёманам, 06.06.2022)

Калаж_па сцежках спадчыны.jpg

09.04.2022 Штогадовы рэгіянальны фестываль-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» пройдзе на адкрытай пляцоўцы мададзёжнага цэнтра “Гродна”. На кірмашы можна будзе знайсці ўсё неабходнае да Вербніцы і Хрыстова Уваскрэсення. Разам з вядучымі майстрамі Гродзеншчыны кожны ахвочы зможа вырабіць вярбу, распісаць яйка па ўнікальнай старажытнай тэхналогіі, папрацаваць за ткацкім станком, зрабіць памятны сувенір з саломкі і асаблівыя карункі з простай белай паперы. Ганаровыя ўдзельнікі кірмашу – майстры-носьбіты рамесных традыцый, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Падчас свята адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодны падарунак", якая працуе ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Гродз. традыцыі Вялікадня-2.jpg


17.03.2022 Персанальная выстаўка майстра выцінанкі Станіслава Муліцы “Традыцыя ў сучаснасці” адкрылася ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. З 17.12.2021 па 14.01.2022 аўтарская выстаўка “Папяровыя карункі” прайшла ў Цэнтры рамёстваў “Спадчына” г. Гродна. Станіслаў Вітольдавіч Муліца займаецца выцінанкай з 1994 года. Майстар выконвае традыцыйныя выцінанкі з дрэвамі жыцця, каля якіх размяшчае пеўнікаў альбо птушак, конікаў ці іншых жывёл, постаці дзяўчат або маладой пары. Сваеасабліва ўспрымаюцца манахромныя квадратныя выцінанкі, у якіх майстар у цэнтры заўжды змяшчае зорку, а вакол яе - карагоды ў рухах і танцах, расліны ці жывёлы. Працы Станіслава Муліцы пазнавальныя сярод другіх майстроў выцінанак, маюць сваёасаблівы характэрны толькі яму стыль. На падставе успамін з дзяцінства і старых фотаздымкаў з абрадаў вясковых пахаванняў, займаўся рэканструкцыяй даўнейшых падзораў, якімі аздаблялі труны ў роднай вёсцы Дайліды. Свае працы майстар робіць з белай і каляровай паперы, складаючы яе ў залежнасці ад формы і характару выцінанкі ў некалькі разоў і ў розных напрамках, часцей алоўкам вызначае кампазіцыйнае вырашэнне. Далей кампазіцыю выстрыгае нажніцамі. Станіслаў Муліца прымаў удзел у шматлікіх фестывалях і святах, кірмашах майстроў народнай творчасці. У 2013 годзе стаў лаўрэатам абласной выстаўкі-конкурса выцінанкі “Папяровыя фантазіі” на рэгіянальным фестывале абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”. Працы майстра знаходзяцца ў розных музеях Рэспублікі Беларусь і ў прыватных калекцыях розных краін

Выстаўкі Муліцы.jpg

11.01.2022 Народны майстар Наталля Клімко з Навагрудка адзначана спецпрэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за плённую працу па захаванню традыцый вырабу беларускай выцінанкі: Ажурны цуд Наталлі Клімко (Гродзенская праўда, 11.01.2022); Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай (Звязда, 24.01.2022)

2022_Клімко-2_ГП.jpg

04.09.2021 На абласны фестываль “Панямоння жыватворныя крыніцы” ў Шчучыне з’ехаліся лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны… Больш за 60 канцэртных нумароў уключаў у сябе фестывальны марафон, але і на гэтым не перасталі бруіцца жыватворныя крыніцы Панямоння! Неўзабаве распачалося танцавальнае спаборніцтва “Спадарыня кадрыля”, дзе ўслед за нашай славутай “Дэмбраўскай кадрыляй” гарэзліва скакалі котчынскую і масцішчанскую, лукскую кругавую і загорскую… Сёлета ўпершыню на Беларусі Гродзенская вобласць ажыццявіла ўнікальны праект “ЭтнаБум”. З пачатку чэрвеня і да апошняга жнівеньскага дзянька  паўсюдна па выхадных праходзілі майстар-класы па беларускіх побытавых танцах…Больш пра падзеі і вынікі фестывалю ў артыкуле Этнабум у Шчучыне! (Дзянніца, 2021)

Скарбоначка-рэд..jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.