Творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў у 2022 годзе

16.07.2022 На плошчы Свабоды ў Віцебску прайшоў IX Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» у межах  Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сёлета геаграфія конкурсу значна пашырылася, да прадстаўнікоў Віцебскай вобласці далучыліся танцоры з Мінска, Гомельскай і Магілеўскай абласцей, а таксама Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі. У турніры прынялі ўдзел 97 танцавальных пар ад 16 да 70 год.
В Витебске прошел IX Международный турнир национальных танцев «ТАНЧЫМ РАЗАМ» (Витебские вести,17.07.2022)
Пустились в пляс! На «Славянском базаре» прошел международный турнир бытовых танцев (СБ, 16.07.2022)
Домашний хлеб, жернова и мастерство народного танца. Как полочане выступили на «Славянском базаре» в Витебске? (gorod214.by, 18.07.2022)
Руководитель школы фольклорного танца Татьяна Споткай из Толочинского района: «Наша задача – передать наследие потомкам» (Витебские вести, 03.08.2022)

турнір-1-1.jpg

23.05.2022 Першы абласны конкурс беларускіх побытавых танцаў «Крыжачок» сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці прайшоў у Барысаве. У конкурсе, які з’яўляецца адным з кампанентаў абласной праграмы «Традыцыйная культура і моладзь Міншчыны», удзельнічалі 15 танцавальных пар i 18 салiстаў з розных куткоў сталічнага рэгіёна. Экспертную раду ўзначаліла вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» А.Т. Каліноўская

13.04.2022 Конкурсам “Ветразь” у сталіцы распачаліся творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў у 2022 годзе. У VI адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”, які прайшоў у тэатральнай зале Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, прынялі ўдзел амаль паўсотні танцавальных пар і салістаў з 12 фальклорных калектываў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і г. Мінска.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.