Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» прайшоў на Тураўшчыне з 1 па 7 жніўня 2022 года. Фальклорна-этнаграфічны летнік быў арганізаваны ў межах праекта ЮНЕСКА па захаванню элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Вясновы абрад «Юраўскі карагод», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы.

Арганізатарамі летніка, які прымала супольнасць жыхароў вёскі Пагост, выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДКУМ). Падчас летніка, студэнты БДКУМ, БДУ і аматары традыцыйнай культуры з усёй Беларусі сумесна з носьбітамі мясцовых традыцый развучвалі народныя песні і танцы, вывучалі традыцыйныя веды і практыкі, звязаныя з мясцовай кухняй, рамёствамі і промысламі.

Завяршыўся летнік 7 жніўня танцавальна-спеўнай імпрэзай у цэнтры г. Турава падчас мясцовага фестывалю «Тураўскі кірмаш». Удзельнікі летніка разам з жыхарамі Турава і суседніх вёсак зладзілі супольныя танцы, спевы і карагоды, якія з’яўляюцца адметнай рысай гэтага краю, сімвалам дабрабыту і гасціннасці яго жыхароў. Вечарам імпрэза працягнулася ўжо з жыхарамі вёскі Пагост ля сельскага клуба-бібліятэкі, які служыў гасціннай і ўтульнай творчай пляцоўкай для ўдзельнікў летніка на працягу ўсяго тыдня.

Летнік традыцыйнай культуры прайшоў у Пагосце (Звязда, 27.08.2022)

Маладзёжны летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола». Фотарэпартаж (Звязда, 05.08.2022)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.