Персанальная выстава Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Івана Супрунчыка адкрылася ў Брэсцким абласным грамадска-культурным цэнтры

Персанальная выстава Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Івана Супрунчыка адкрылася ў Брэсцким абласным грамадска-культурным цэнтры

У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 28 кастрычніка 2022 года адбылося адкрыццё персанальнай выставы Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Івана Піліпавіча Супрунчыка “Майстар. Творца. Паляшук”, прысвечанай 80-гадоваму юбілею.

Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года і жыве па цяперашні час у вёсцы Цераблічы Столінскага раёна. Узнагароджаны  спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “народная творчасць” (2001). Лаўрэат ВДНГ СССР (1987,1989), адзначаны Прэміяй Прафсаюзаў БССР у галіне мастацтва і культуры (1990), Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” (2000) і Гран-пры ярмаркі-конкурсу народных рамёстваў і промыслаў фестывалю “Славянскі базар” (2005). Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Ганаровы паляшук, Народны майстар Беларусі.

У сваёй роднай вёсцы майстар стварыў Цэнтр драўляных скульптур, які наведваюць не толькі жыхары нашай краіны, але і замежныя госці.

Персанальныя выставы драўлянай скульптуры адбыліся ў Гродна, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце, Бельск-Падляшскім (Польшча). Скульптуры і скульптурныя кампазіцыі знаходзяцца ў музеях Масквы, Мінска, Гомеля, Брэста, Кобрына, в.Моталь Іванаўскага раёна, Бельска-Падляшскага, Любліна (Польшча).

На выставе “Майстар. Творца. Паляшук.” прадстаўлены скульптурныя кампазіцыі, графічныя і жывапісныя работы твораў Івана Супрунчыка, якія адлюстроўваюць старажытныя абрады, святы, традыцыі, што сабраў і запісаў майстар і выканаў іх у дрэве і жывапісу.

Выстава будзе доўжыцца да 13 лістапада.

Выставку деревянной скульптуры к 80-летию народного мастера Ивана Супрунчика открыли в Бресте (Заря, 29.10.2022)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.