Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2023 годзе27.12.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2023 № 218 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека “Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду”, якое бытуе ў г. Браславе, г. Віцебску, г. Глыбокае, г. Гарадок, г. Міёры, г. Сянно, г. Лепель, аг. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці і ”Культура беларускай дуды на Гомельшчыне“ ў г. Гомель, аг. Зашыр’е Ельскага раёна Гомельскай вобласці. 18.12.2023 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду” ў Віцебскай вобласці. Практыка аплятання бяростай ганчарнага посуду адноўлена майстрамі, якія працуюць у Дамах і Цэнтрах рамёстваў Віцебскай вобласці, а таксама майстрамі-аматарамі Браслаўскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Міёрскага, Сенненскага, Шаркаўшчынскага раёнаў і г. Віцебска. Прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на пасяджэнні ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прадставілі майстар Дома ганчара філіяла ДУК “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр культуры” Рымдзёнак Сяргей Леанідавіч і доктар мастацтвазнаўства Сахута Яўген Міхайлавіч. На пасяджэнні таксама было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Культура беларускай дуды на Гомельшчыне”. У сучасны арэал бытавання дуды ў Гомельскай вобласці ўваходзяць аг. Зашыр’е Ельскага раёна і г. Гомель. У Міністэрстве культуры ад імя дудароў Гомельшчыны зайграў Трушэўскі Максім Сяргеевіч, навучэнец УА «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж», а настаўніца музыкі Фядзяй Вікторыя Аляксандраўна, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Найгрыш» ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля», расказала пра методыку навучання дзяцей ігры на дудзе, якая пачынаецца з асваення шэрага простых народных духавых інструментаў. 23.11.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2023 № 177 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека “Калядная зорка Случчыны. Асаблівасці вырабу і выкарыстання”. Прапанова аб наданні статусу была падрыхтавана ДУК "Слуцкі гарадскі Цэнтр традыцыйнай культуры" і Лучнікаўскім цэнтрам культуры ДУК “Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці” і прадстаўлена на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 10 лістапада.2023 г. Звесткі пра нематэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць апублікаваны ў Інвентары НКС 22.08.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2023 № 114 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека ”Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах” у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці музычнай традыцыі было прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 11 жніўня 2023 г. Звесткі пра нематэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць апублікаваны ў Інвентары НКС Музыка, што яднае пакаленні. У чым сакрэт пастаўскіх цымбалаў? (Газета “Культура”, 31.08.2023) 30.05.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.05.2023 № 80 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека "Культура беларускай дуды", складнікамі якой з'яўляюцца рэгіянальныя гісторыка-культурнай каштоўнасці:
Сакрэты беларускай дуды (Газета "Культура", 23.06.2023) 22.05.2023 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны была адзінангалосна падтрымана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды на Віцебшчыне, Міншчыне, Гродзеншчыне, Магілёўшчыне і ў г. Мінску Ініцыятыва па наданню дударству статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці абмяркоўвалася музыкамі і даследчыкамі, пачынаючы з 2016 года, і атрымала сваё лагічнае завяршэнне ў дакументах прапановы. Прэзентацыю дуды ў Міністэрстве культуры падрыхтавалі прадстаўнікі дударскай супольнасці, навукоўцы і спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці: Сурба Аляксандр Віктаравіч, кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», дудар, майстар музычных інструментаў;
20.03.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.03.2023 № 56 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйны роспіс на шкле" ў г. Бярозе, аг. Спорава, аг. Стрыгінь Бярозаўскага раёна і г. Пружаны, в. Слабудка, в. Новыя Засімавічы Пружанскага раёна і "Традыцыйная тэхналогія ткацтва “кажушком” у г. Маларыце, в. Дарапеевічы, аг. Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны (Культура, 21.03.2023)
06.03.2023 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум праяўленням нематэрыяльнай творчасці чалавека Брэсцкай вобласці: “Традыцыйная тэхналогія ткацтва “кажушком” на тэрыторыі Маларыцкага раёна” і “Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах”.
Традыцыйную тэхналогію ткацтва “кажушком” на пасяджэнні ў Міністэрстве культуры прадставілі Струнец Валянціна Мікалаеўна, дырэктар раённага цэнтра народнай творчасці ДУК “Маларыцкі раённы цэнтр культуры” і доктар мастацтвазнаўства Лабачэўская Вольга Аляксандраўна. Прэзентацыю ткацкіх вырабаў падрыхтавалі Гатоўчыц Валянціна Іванаўна, кіраўнік гуртка ткацтва Дарапеевічскага дома фальклору, Краско Вольга Васільеўна, дырэктар ДУК “Маларыцкі раённы цэнтр культуры”, Ківачук Лідзія Мікалаўеўна, дырэктар ДУК “Маларыцкі раённы метадычны цэнтр культуна-асветнай работы”.
Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах прадставілі народны майстар, загадчык мастацкага аддзялення ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г.Бяроза” Зданевіч Таццяна Мікалаеўна і эксперты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – доктар мастацтвазнаўства Сахута Яўген Міхайлавіч і магістр мастацтвазнаўства Трубач Вольга Іванаўна. У прэзентацыі выставы маляванак на шкле, якая была прадстаўлена ў Міністэрстве культуры, прынялі ўдзел Кайровіч Наталля Мікалаеўна, дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г.Бяроза”, Кулецкая Марыя Мікалаеўна, народны майстар з Пружанскага раёна, Гадуйка Ірына Паўлаўна, метадыст раённай ЦКС Пружанскага раёна і Быцко Ларыса Мікалаеўна, загадчык аддзела традыцыйнай культуры ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.
11.01.2023 Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2023 № 4 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра (Мірская батлейка)” у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці” і "Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя" ў г. Магілёве і г. Крычаве Магілёўскай вобласці. Рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці адметным нематэрыяльнай праявам творчасці чалавека было прынята на на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 28.12.2022
Прэзентацыя гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя ў Мінску
(Магілёўскі АМЦНТ, 29.12.2022) Форум для отзывов 11 не существует. |
|