“Жывая нітка традыцый“ – выстава перспектыўных элементаў НКС у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасціУ выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці з 22 лістапада да 9 снежня 2023 года праходзіць абласная выставы перспектыўных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ”Жывая нітка традыцый“. Што можна пабачыць у экспазіцыі выставы ”Жывая нітка традыцый“? Шэраг твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўваюць найлепшыя здабыткі традыцый майстэрства жыхароў паўночнага края Беларусі – віцебскай зямлі. Вышыўка ў тэхніцы “перавіць”, як белая (белым па беламу), так і каляровая: на ручніках, адзенні, пакрывалах і абрусах. Паясы, што сведчылі заўсёды пра статус носьбіта-беларуса і з’яўляліся абярэгам яго здароўя і добрага настрою. “Берасцянікі”, якія служылі чалавеку і пасля таго, як іх керамічныя сцены пакрываліся маршчыністымі кракелюрамі. Кілімы – шарсцяныя двухбаковыя дываны ручной работы з вялікай колькасцю рознакаляровых нітак. Іконы з Чашніччыны, аздобленыя лыкам. Віцебскую маёліку – кераміку, пакрытую непразрыстай палівай. Бешанковіцкі ”раёк“ – папулярную кірмашовую забаву, якая адлюстроўвае райскія карцінкі, Докшыцкую батлейку Патупчыка… Майстрам народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны ўжо давялося дасягнуць значных вынікаў на шляху вывучэння, захавання і аднаўлення прыёмаў, тэхнік, сакрэтаў творчай працы сваіх продкаў. Але перспектывы здабыткаў на гэтых шляхах і ў рэгіянальным, і ў лакальных планых вельмі шырокія. Прыгажосць роднага краю, рэк і азёр, лясоў і палёў, жывёльнага і птушынага царства мае прастор для мастацкіх вобразаў. Багацце мясцовых матэрыялаў для рамесных вырабаў на штодзённую патрэбу чалавека. Як звычайныя побытавыя рэчы, так і мастацкія творы з цягам часу становяцца артэфактамі і трапляюць у музеі, а веды пра той унікальны працэс, як яны былі зроблены, і носьбіты, што валодаюць уменнямі па іх стварэнню, як раз і ўвасаблюць тыя адметныя праявы нематрыяльнай творчасці чалавека, на якія накіравана сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь!
Паводле інфармацыі Віцебскага АМЦНТ
Форум для отзывов 11 не существует. |
|