Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Адкрылася выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчыны Міншчыны” 12.09.2019 Адкрылася выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчыны Міншчыны”
Урачыстае адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Міншчыны адбылося 12 верасня ў Мастацкай галерэі Мінскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Народная праграма "Славянскага базару" разгорнецца на вуліцах Віцебска 10.07.2019 Народная праграма "Славянскага базару" разгорнецца на вуліцах Віцебска

Падчас XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на вуліцах горада будзе багата прадстаўлена беларуская народная культура, нематэрыяльная культурная спадчына Віцебшчыны. Жыхары Віцебска і госці горада змогуць пабачыць яскравыя святы і конкурсы традыцыйных рамёстваў і народных выканальніцкіх мастацтваў.

КАРАГОД ЛЕТНІХ СВЯТАЎ 05.07.2019 КАРАГОД ЛЕТНІХ СВЯТАЎ
Прапануем спіс лепшых публікацый пра маляўнічыя летнія святы, а таксама спасылкі на анонсы цікавых ліпеньскіх імпрэзаў, што рэпрэзентуюць адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны
Палескія бортнікі запрашаюць на сустрэчу напярэдадні Сусветнага дня пчол 19.05.2019 Палескія бортнікі запрашаюць на сустрэчу напярэдадні Сусветнага дня пчол
Запрашаем на мерапрыемства вялікага значэння – святкаванне Сусветнага дня пчол, якое было вызначана ААН і ўпершыню ў Беларусі праведзена ў Лельчыцах (так бы мовіць сталіцы традыцыйнага бортніцтва) і на Гарадзеншчыне ў 2018 годзе. Сёлета свята пчалы адбудзецца ў аграгарадку Сіманічы Лельчыцкага раёна ў нядзелю 19 мая
Юраўскі карагод прайшоў па вёсцы Пагост у Жыткавіцкім раёне 06.05.2019 Юраўскі карагод прайшоў па вёсцы Пагост у Жыткавіцкім раёне
Старажытны абрад “Юраўскі карагод” адбыўся 6 мая ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Яго па старадаўніх канонах правялі на свята Юр’я мясцовыя жыхары, сярод якіх ўдзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Міжрэчча” Пагосцкага клуба-бібліятэкі ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва” на чале з Кацярынай Панчэняй – старэйшай захавальніцай мясцовых фальклорна-абрадавых традыцый
Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь» 30.04.2019 Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь»

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 29-30 красавіка 2019 г. быў праведзены рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь», які адбыўся на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў пры арганізацыйна-метадычным суправаджэнні Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.