Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся яшчэ на дзве каштоўнасці 09.01.2025 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся яшчэ на дзве каштоўнасці
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены 2 элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Мастацтва беларускай выцінанкі стала складнікам сусветнай культурнай скарбніцы 05.12.2024 Мастацтва беларускай выцінанкі стала складнікам сусветнай культурнай скарбніцы

Традыцыя выразання з паперы ў Беларусі ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва


Свята ткацтва ў г. Лідзе 31.10.2024 Свята ткацтва ў г. Лідзе

Узялася добрая традыцыя правядзення ў г. Лідзе свята ткацтва. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло 26 кастрычніка пры удзеле аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Абласны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" прайшоў у Гродна. 20.09.2024 Абласны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" прайшоў у Гродна.

Абласны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" прайшоў 7 верасня ў Гродна.

Рэгіянальны фестываль нематэрыяльнай культурнай спадчыны “КАРАГОДНАЕ КОЛА” ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 06.05.2024 Рэгіянальны фестываль нематэрыяльнай культурнай спадчыны “КАРАГОДНАЕ КОЛА” ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці

Рэгіянальны фестываль нематэрыяльнай культурнай спадчыны “КАРАГОДНАЕ КОЛА” адбудзецца 6-7 мая 2024 г. у рамках рэалізацыі плана аховы вясновага абраду “Юраўскі карагод” у Жыткавіцким раёне Гомельскай вобласці пры фінансавай падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Асноўныя месцы правядзення фестывалю – вёска Пагост і горад Тураў Жыткавіцкага раёна. Даты фестывалю выбраны невыпадкова. У дзень святкавання Юр’я, 6 мая, праходзіць традыцыйны вясновы абрад – Юраўскі карагод. У 2019 годзе ён быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца тэрміновая ахова

Семінар-практыкум па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Тураўшчыны прайшоў у рамках праекта ЮНЕСКА па "Юраўскаму карагоду" 13.03.2024 Семінар-практыкум па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Тураўшчыны прайшоў у рамках праекта ЮНЕСКА па "Юраўскаму карагоду"
Семінар-практыкум "Захаванне і папулярызацыя традыцыйных выканальніцкіх мастацтваў у абрадавых і пазаабрадавых фальклорных практыка" прайшоў 13-14 сакавіка 2024 года ў г. Тураў і г. Жыткавічы ў межах праекта “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці”. Семінар яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў праекта, які рэалізуецца ўстановай адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” сумесна з Жыткавіцкім райвыканкамам пры падтрымцы Фонда нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА