Рэгіянальнае свята народнай творчасці “АД ПРАДЗІВА ДА ТКАЦТВА”
адбудзецца 14 красавіка 2016 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
27 лютага адбыўся выезд у вёску Наваянчына (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). Знята, як у доме фальклору гурт “Суседкі” віншаваў з залатым вяселлем дзве пары аднавяскоўцаў. Сфатаграфавана драўляная архітэктура вёскі, двое могілак, адныя з якіх стараверскія. Ля могілак пад дубам зняты камень-следавік.