Каляндар падзей
06.09.2012
Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі
Амаль два дзесяцігоддзі краінамі Еўропы, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю, штогод у верасні ладзяцца Еўрапейскія Дні Спадчыны, накіраваныя на абуджэнне цікавасці грамадства да багацця і ўнікальнасці культурнай спадчыны кантынента.
|
06.07.2012
Урачыстасць у гонар Маці Божай Будслаўскай
Пачатак ліпеня для многіх тысяч вернікаў Беларусі азначае надыход часу паломніцтваў у вёску Будслаў для таго, каб пакланіцца аднаму з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў – цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Больш за чатыры стагоддзі абраз знаходзіцца на Мядзельскай зямлі і зберагае яе і будслаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ад нягодаў і бедстваў.
|
|
|
21.06.2012
Фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”
21–24 чэрвеня 2012 г. у г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці адбыўся Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Ужо сёмы раз фестывальная дзея сабрала ўсіх неабыякавых да традыцыйнай спадчыны Беларусі.
|
12.06.2012
Міжнародная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”
12–13 чэрвеня 2012 года ў Інстытуце культуры Беларусі адбылася міжнародная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Мэта канферэнцыі – абмеркаванне тэндэнцый і праблем развіцця культуры Беларусі за апошнія 20 гадоў у кантэксце агульнаеўрапейскіх і сусветных працэсаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
|