Каляндар падзей
|
|
|
|
05.02.2022
Святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй" у Мінску
У Мінску 5 лютага 2022 г. адбудзецца святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй". У праграме – прэм’ера новых выпускаў праекта, лекцыя “Зімовае адзенне беларусаў” ад Аляксандры Мятлеўскай, паказ зімовага адзення ад Аляксея Друпава, выступ удзельнікаў фольк-гурта "Ліцьвіны", танцы з "Капэлай Алёны Мялешкі"
|
03.12.2021
Круглы стол аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным стравам з бульбы
На базе Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны БДУКМ у снежні 2021 года адбылося пасяджэнне экспертнай групы па пытанню падрыхтоўкі прапановы аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі прыгатавання дранікаў, бульбяных бліноў і іншых страў з таркаванай бульбы на тэрыторыі Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты БДКУМ, БДУ, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
|
|
|
|
|
|
|
|
|