Каляндар падзей
19.12.2020
На ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС у спіс ЮНЕСКА ўключана намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва”
Падчас сёлетняй сесіі, якая адбылася з 14 па 19 снежня, у рэжыме онлайн, Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў тры элементы ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, і 29 элементаў у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. У Рэестр перадавога вопыту па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі ўключаны тры праекты. У Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва была уключана транснацыянальная намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва”
|
29.10.2020
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей»
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 29 кастрычніка 2020 года адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», у якім прынялі ўдзел спецыялісты па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей абласных упраўленняў культуры, кіраўнікі і спецыялісты метадычных цэнтраў народнай творчасці, музеяў з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска
|
|
|
|
|
|
|
15.06.2020
Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» перанесены на 2021 год
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» кожныя два гады зьбіраў маладых пераемнікаў і носьбітаў традыцыйнай народнай культуры ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фестываль скіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі, творчых айчынных суполак, суполак беларусаў замежжа да традыцыйных форм народнага мастацтва шляхам вуснага пераймання і на падтрымку носьбітаў аўтэнтычнай народнай спадчыны. Сёлетні фестываль перанесены на 2021 год.
|
15.06.2020
Навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях вывучэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры
XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» адбылася онлайн 12 – 14 чэрвеня 2020 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Правядзенне VІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання», якая мела адбыцца 26 сакавіка 2020 г., перанесена на больш позні час, пра які арганізатары паведамяць дадаткова. Навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура і моладзь» з міжнародным удзелам адбудзецца ў Мінску ў лістападзе 2020 г.
|
|
|
|
|