ФотагалерэяПеранос свячы ў в. Навінкі Калінкавіцкага раёну
28/05/2018
На другі дзень праваслаўнага свята Тройцы, 28 мая 2018 года, жыхары вёскі Навінкі Калінкавіцкага раёна здзейснілі перанос Свячы. “Свячой” у гэтай вёсцы называюць аздобленыя кветкамі васковую свечку і абраз святой Тройцы. Хата, дзе стаіць Свяча, становіцца своеасаблівым вясковым храмам, куды можа прыйсці любы чалавек, каб памаліцца, папрасіць дапамогі, падтрымкі ў святынь. Фотарэпартаж Ірыны Глушэц
|