Адукацыйныя мерапрыемствы па ахове і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

15.01.2024

У 2023 годзе прайшоў шэраг семінараў-практыкумаў па пытаннях захавання і папулярызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, вывучэння і аховы адметных праяў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У семінарах прынялі ўдзел спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

З удзелам спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшлі наступныя семінары:

адкрыты абласны семінар-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“ (18.04.2023, в. Бароўка, Лепельскі раён, Віцебская вобласць);

абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны” (28.04.2023, аг. Жылічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць);

абласны семінар-практыкум “Актуальныя задачы захавання і развіцця традыцыйнай культуры ў сучасных умовах”, (30.06.2023, г. Гродна, анлайн-фармат);

рэспубліканскі семінар-практыкум “Захаванне народнай культуры ў практыцы работы клубных устаноў Гомельскай вобласці” (26-27.10.2023, г. Рэчыца, г. Светлагорск, Гомельская вобласць);

01-2023-10-26_Рэчыца-3.jpg

пасяджэнне круглага стала “Захаванне традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі: стратэгія, тактыка, асноўныя ўдзельнікі” (05.12.2023, г. Мінск) і круглага стала “Захаванне і прававое рэгуляванне абыходжання з традыцыйнымі ведамі, звязанымі з генетычнымі рэсурсамі” (05.12.2023, г. Мінск) у межах Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА на 2022-2023 гг. “Нарошчванне патэнцыялу для захавання традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі, і прававога рэгулявання доступу да іх у Рэспубліцы Беларусь” (Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі)

02-2023_КС_Мінск-2-2.jpg

На працягу 2023 году адбылося некалькі цікавых публічных адукацыйных мерапрыемстваў у новых культурных прасторах і на анлайн-пляцоўках, на якіх была прадстаўлена дзейнасць інфармацыйнага рэсурса “Жывая спадчына Беларусі”:

лекцыя вядучага спецыяліста ІПКіПК БДУКМ Каліноўскай А.Т. “Канцэпцыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны: тэарэтычныя і практычныя аспекты яе рэалізацыі ў Беларусі” ў межах праекта кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Культуралогія без межаў” (17.05.2023, г. Мінск), артыкул па матэрыялах лекцыі “Дакрануцца да неадчувальнага. Як падтрымаць жыццё даўніх культурных практык у сучаснасці” апублікаваны ў газеце “Культура” № 22 ад 03.06.2023;

адукацыйныя заняткі па тэме “Сучасныя традыцыі Рэспублікі Беларусь” для выхавацелей Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” прайшлі на базе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (29.09.2023, г. Мінск);

адукацыйныя сустрэчы ў Міжнародным інтэрактыўным дзіцяча-юнацкім анлайн-клубе беларусаў замежжа “Тэрыторыя шасці поціскаў рукі” распачаліся заняткам на тэму “Беларускія калядныя гісторыі”, які ўключаў лекцыю, прысвечаную элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, звязаным са святкаваннем Каляд і творчую прэзентацыю калядных звычаяў у этналабараторыі Івана Кірчука на базе Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (01.12.2023, г. Мінск, анлайн).

АК_Калядныя гісторыі-1.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.