Этнавандроўкі: танцавальная Масленіца ў НовінахУ суботу і нядзелю 16-17 сакавіка ў Бярэзінскім раёне, як і па ўсёй Беларусі, адзначалі Масленіцу. У вёсцы Новіны, добра вядомай адметным абрадам “Цягнуць Каляду на дуба”, сёлета і Масленіца была незвычайная. Пасля традыцыйных гульняў на вуліцы з мноствам жартоўных спаборніцтваў, арэлямі і вогнішчам у сельскім доме культуры распачалася вялікая танцавальная праграма з гасцямі з горада Мінска. Госці былі са Школы традыцыйнага мастацтва для дзяцей і дарослых, што ўжо больш дзесяці год дзейнічае ў сталіцы. Яшчэ будучы на провадах Каляд 21 студзеня, яны захапіліся творчасцю народнага семейнага гурта “Радзіна” і ўзорнага фольклорнага коллектыва “Валошкі” Новінскага СДК і на Масленіцу прыехалі са сваёй праграмай традыцыйнай музыкі і танцаў. У сваю чаргу гараджанам хацелася бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай музыкай і танцамі вёскі Новіны і ўсяго Бярэзінскага раёна. Таму пасля масленічных гулянняў на вуліцы, усе сабраліся ў танцавальнай залі клуба, дзе больш за тры гадзіны ладзілі скокі пад музыку мясцовых і прыезжых музыкаў. Відэасюжэты з танцавальнай сустрэчы можна пабачыць на канале https://t.me/beltancy Варта адзначыць, што вандроўка ў Новіны са сталіцы можа быць асабліва цікавай, калі па дарозе наведаць славутасці Чэрвеньскага раёна: музей Прастора Хаіма Суціна і экспазіцыю Станіслаў Манюшка - дзеяч беларускай музычнай культуры ў г. п. Смілавічы, Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей і іншыя адметныя мясціны.
Форум для отзывов 1 не существует. |