Навука, турызм і культурная спадчына11 верасня 2026 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі і турызм: міждысцыплінарныя аспекты даследавання», арганізаваная супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Паводле БелТА, у рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы і практыкі, маладыя даследчыкі з Беларусі, Расіі і Кітая, якія працуюць ў галіне мастацтвазнаўства, гісторыі, філалогіі, сацыялогіі, культуралогіі. У сваіх выступах яны разгледзелі розныя аспекты ўзаемадзеяння культурнай і турыстычнай сферы.
Падчас правядзення канферэнцыі прагучала шмат разнастайных выступаў, дзе раскрываліся многія аспекты ўзаемадзеяння культурнай і турыстычнай сферы. Напрыклад, загадчык лабараторыі тэарэтычнай фалькларыстыкі Школы актуальных гуманітарных даследаванняў Інстытута грамадскіх навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Пятроў Мікіта Віктаравіч закрануў вельмі актуальную для Беларусі тэму фальклорнага брэндзіравання.
Падчас працы другой секцыі канферэнцыі прагучалі даклады, прысвечаныя турыстычнаму патэнцыялу нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
У прыватнасці, шырока абмяркоўвалася Неглюбская ткацкая традыцыя. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Смірнова Ірына Юр’еўна прэзентавала ўдзельнікам канферэнцыі бібліяграфічны ўказальнік па гісторыі і культуры Неглюбкі, самабытнай мясцовасці Гомельскага Палесся.
Па словах арганізатараў мерапрыемства, тэарэтычныя даклады і міждысцыплінарныя дыскусіі на пляцоўцы НАН Беларусі могуць стаць надзейным фундаментам для рэалізацыі новых практычных праектаў, здольных яшчэ больш ярка раскрыць турыстычную прывабнасць нашай краіны.
Фота ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,мовы і літаратуры НАН Беларусі», А.В. Гумінскай Не указан форум для отзывов. |





