Навіны
05/01/2021
Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне споўнілася 90 гадоў!
Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне Марыі Іванаўне Пятліцкай, 1 студзеня 2021 года споўнілася 90 гадоў. Дата гэтая больш, чым асабістая, паколькі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
|
24/12/2020
Інтэрв’ю з кіраўнікамі бортных аб’яднанняў Беларусі і Польшчы
Культура бортніцтва Польшчы і Беларусі стала часткай сусветнай нематэрыяльнай спадчыны. Гэта падзея – адзін з вынікаў сумеснай дзейнасці беларускіх і польскіх недзяржаўных арганізацыяй і прыватных асоб ў мэтах прасоўвання і абароны ўнікальнай формы пчалярства. Цеснае супрацоўніцтва склалася паміж двума няўрадавымі арганізацыямі “Bractwo Bartne” ў Польшчы і “Братэрства босых бортнікаў” у Беларусі. Пра падрыхтоўку і значэнне супольнай намінацыі “Культура бортніцтва Польшы і Беларусі”, погляды на традыцыйнае рамяство і далейшыя намеры распявадаюць кіраўнікі аб’яднанняў бортнікаў Іван Осіпаў (Беларусь) і Пётр Піласевіч (Польшча).
|
|
|
17/12/2020
Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы ўключана ў спіс ЮНЕСКА
На пасяджэнні ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая адбылася з 14 па 19 снежня 2020 года, у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ўключаны элемент “Культура бортніцтва", падрыхтаваны супольна Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча. Лясное бортніцтва — гэта старажытны промысел, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах — борцях. Бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт ведаў, навыкаў і практык, якія датычацца гэтага промысла, захавалася ў Беларусі, як комплексны элемент культурнай спадчыны, які ўвабраў не толькі матэрыяльную, але і духоўную частку культуры
|
02/12/2020
Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі»
У спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі «Этналабараторыя» прайшлі практычныя заняткі па выкарыстанню і папуляпызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на прыкладзе Пастаўскага раёна. Заняткі для групы павышэння кваліфікацыі «Музейны менеджмент і стратэгія прыцягнення наведвальнікаў» правяла Чатовіч Людміла Яўгенаўна, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна
|
|
|
10/11/2020
Персанальная выстаўка майстра па ткацтве Алены Шунейка адкрылася ў Гродне
У красавіку знакамітая гродзенская мастачка, майстар па такацтве Алена Феліксаўна Шунейка адсвяткавала 70-годдзе, а ў снежні родны для яе Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, у якім Алена Феліксаўна працуе ўсё жыццё, будзе адзначаць 80-годовы юбілей! Дзве святочныя падзеі сталі важкай нагодай для адкрыцця персанальнай выстаўкі ўнікальнага майстра “Мой любы горад”, наведаць якую ў метадычным цэнтры можна з 26 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.
|
16/10/2020
Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 14.10.2020 было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны: "Абрад ”Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці" і “Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогіі іх вырабу”
|
|
|
|
|