Навіны
02/12/2020
Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі»
У спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі «Этналабараторыя» прайшлі практычныя заняткі па выкарыстанню і папуляпызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на прыкладзе Пастаўскага раёна. Заняткі для групы павышэння кваліфікацыі «Музейны менеджмент і стратэгія прыцягнення наведвальнікаў» правяла Чатовіч Людміла Яўгенаўна, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна
|
10/11/2020
Персанальная выстаўка майстра па ткацтве Алены Шунейка адкрылася ў Гродне
У красавіку знакамітая гродзенская мастачка, майстар па такацтве Алена Феліксаўна Шунейка адсвяткавала 70-годдзе, а ў снежні родны для яе Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, у якім Алена Феліксаўна працуе ўсё жыццё, будзе адзначаць 80-годовы юбілей! Дзве святочныя падзеі сталі важкай нагодай для адкрыцця персанальнай выстаўкі ўнікальнага майстра “Мой любы горад”, наведаць якую ў метадычным цэнтры можна з 26 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.
|
|
|
16/10/2020
Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 14.10.2020 было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны: "Абрад ”Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці" і “Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогіі іх вырабу”
|
11/09/2020
Купальскі варыянт народнай гульні ”Яшчар“ у вёсцы Гута
У пачатку жніўня ў Пастаўскім раёне адбылася цікавая падзея – прыехалі супрацоўнікі тэлеканала ”Беларусь 3“, каб падрыхтаваць новую перадачу ”Жывая культура“, якая цалкам прысвячаецца нематэрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям нашай краіны. Каманда спецыялістаў на чале з прадзюсерам Надзеяй Габец ставілі сваёй мэтай асвяціць у сваёй вераснёўскай перадачы найбольш рэдкі з вядомых на Беларусі – купальскі варыянт народнай гульні моладзі ”Яшчар“ у вёсцы Гута, якая ў 2018 г. набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
|
|
|
14/08/2020
Гісторыі жывая ніць: як нараджаўся рукатворны цуд у Гродне
У ткацкай лабараторыі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці сёлета нарадзілася ідэя стварэння незвычайнага габелена. 75-я гадавіна Вялікай Перамогі стала сапраўднай крыніцай натхнення для адораных творцаў
|
03/08/2020
Гаворка пра Інвентар НКС ў тэле- і радыёпраграмах
У тэлепраекце "Суразмоўцы" на канале “Беларусь 3” 1 жніўня 2020 г. ішла гаворка пра пра сучасную канцэпцыю аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, яе рэалізацыю ў нашай краіне, ролю Нацыянальнага інвентара НКС і спісаў ЮНЕСКА. Госцем праграмы была Алена Каліноўская – вядучы спецыялістам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Размова пра Інвентар НКС у праграме "Дыялогі пра культуру" на канале Беларускім радыё адбылася 22 мая 2020 г.
|
|
|
|
|