Навіны

RSS
Пяць новых нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 10/01/2020 Пяць новых нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 11 снежня 2019 г. былі разгледжаны і падтрыманы прапановы аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці новым нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Гэта - тэатральны феномен Купалаўскай "Паўлінкі", традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і "Провады зімы" ў в. Пінкавічы Пінскага раёна, традыцыя шчадравання "Конікі" у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна, выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў Старадарожскім раёне і традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі» ў Свіслацкім раёне.

Калядныя звычаі Пастаўшчыны ў межах акцыі “Ведай свой край. Народная культура” 27/12/2019 Калядныя звычаі Пастаўшчыны ў межах акцыі “Ведай свой край. Народная культура”

Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна распачаў культурна-асветніцкую акцыю “Ведай свой край. Народная культура”, прысвечаную Году малой радзімы, удзелам у занятках “Школы актыўнага грамадзяніна”, якая арганізавана ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах раёна і ставіць сваімі мэтамі фарміраванне ў вучняў гатоўнасці ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, самастойна прымаць рашэнні ў сферы грамадскіх зносін, несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх вынікі. Гэтыя задачы непарыўна злучаны з мэтамі выхавання асобы, якая ведае і любіць свой родны край, паважае і падтрымлівае яго традыцыі, у тым ліку ў галіне народнай культуры, якая тысячагоддзямі стваралася нашымі продкамі і пакінула нам яркія праявы ў розных жанрах фальклору. 

Народны клуб аматараў беларускай кухні “Смак” з Чашніцкага раёна адзначае 25-годдзе! 29/11/2019 Народны клуб аматараў беларускай кухні “Смак” з Чашніцкага раёна адзначае 25-годдзе!

Народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” працуе на базе Празямлянскага сельскага клуба з 1994 г. Кіраўнік клуба – Каваленка Вольга Васільеўна. Колькасць удзельнікаў клуба – 15 чалавек. У 2002 г. клубу аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” было нададзена найменне “народны”.

Асноўныя напрамкі дзейнасці народнага клуба “Смак”: адраджэнне, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай беларускай народнай кухні; практычнае знаёмства з тэхналогіямі прыгатавання старажытных беларускіх страў; арганізацыя змястоўнага грамадскага і асабістага адпачынку; развіццё творчага патэнцыялу членаў клуба.

31/10/2019 Абласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца” прайшло ў Расонах

Абласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца”, якое адбылося 26 кастрычніка  2019 г. у Расонах, сабрала каля 300 аматараў вясельных традыцый амаль з усіх раёнаў Віцебшчыны. Упершыню “Вялікая вясельніца” прайшла ў 2010 г. ў Дуброўна як агляд-конкурс аўтэнтычных фальклорных калектываў. З таго часу раз у два гады аматары фальклору збіраюцца ў розных кутках вобласці, каб захаваць аўтэнтычныя вясельныя спевы і абрады Віцебшчыны.

Пяць адметных праяў НКС захоўваюцца ў Глыбоцкім раёне 28/10/2019 Пяць адметных праяў НКС захоўваюцца ў Глыбоцкім раёне
Глыбоцкая зямля славіцца не толькі сваімі краявідамі, шматлікімі помнікамі і архітэктурнай спадчынай, але і адметнымі праявамі нематэрыяльнай культуры. Нашы звычаі, традыцыі, абрады, культура харчавання па сённяшні дзень застаюцца жывымі і самабытнымі. Глыбоччына можа пахваліцца пяццю элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўвайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Два элементы характэрны ўсяго гісторыка-этнгаграфічнага рэгіёна Паазер’я – гэта традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў і традыцыйная страва “клёцкі з душамі”, а тры элементы НКС захоўваюцца толькі ў нас – тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран”, традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба і абрад “Насіць намётку”.
23/10/2019 Полацкі раённы цэнтр культуры стварыў сайт, прысвечаны спевам “ў перахлёст”
Падчас падрыхтоўкі прапановы для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці баў сабраны багаты матэрыял пра носьбітаў спеўнай традыцыі і амаль паўвекавую гісторыю дзейнасці калектыву “Галасвы спадчыны”.  Сёння ўсе гэтыя звесткі, а таксама разнастайныя фота-  і відэаматэрыялы можна пабачыць і паслухаць на адмысловым сайце “Спевы ў перахлёст” https://spevyuperahlyost.blogspot.com/, створаным Полацкім раённы цэнтрам культуры