Навіны

RSS
Народныя вышыўкі вартыя таго, каб іх прасоўваць! 20/01/2022 Народныя вышыўкі вартыя таго, каб іх прасоўваць!
Імкнучыся вывучаць і захоўваць адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, мы звяртаем асаблівую ўвагу на разуменне каштоўнасці тых ці іншых традыцый іх носьбітамі і пераемнікамі. Сваім бачаннем адметных вартасцей беларускай вышыўкі, што ўпрыгожвае як этнаграфічныя, так і сучасныя беларускія народныя строі, падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку Наталля Ярмалінская – майстрыха са шматгадовым досьведам вывучэння і вырабу беларускага традыцыйнага касцюма
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС 28/12/2021 Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС
На працягу 2021 году статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека, з іх 105 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 16/12/2021 Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2021 г. прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Дзейнасць БДУКМ па вывучэнню, захаванню і перадачы нашчадкам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны 24/09/2021 Дзейнасць БДУКМ па вывучэнню, захаванню і перадачы нашчадкам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны
Матэрыялы рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Аналіз эфектыўнасці выканання Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў межах падрыхтоўкі перыядычнай нацыянальнай справаздачы» (26.08.2021, БДУКМ): даклад Калацэя В. В., загадчыка кафедры этналогіі і фальклору і Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Беларуская народная культура і моладзь: кропкі судакранання 20/08/2021 Беларуская народная культура і моладзь: кропкі судакранання
"Гэтым летам давялося пабываць на некалькіх цудоўных фэстах народнай культуры ў Пінкавічах, Жодзішках, Шыпілавічах (знакамітая “Пятровіца”) і іншых. Усё было настолькі хораша, што мне хацелася б запрасіць на такія фэсты ўсіх маіх сяброў, каб і яны перажылі бясцэннае пачуццё яднання з прыродай, з музыкай, з нашымі цудоўнымі людзьмі. Але перш чым завабліваць гараджан у вёску, каб знайсці правільныя словы і сапраўды зацікавіць, я правяла невялічкае сацыялагічнае даследванне. Думкі маіх рэспандэнтаў і мае ўласныя развагі — у наступным артыкуле", — піша нам вучаніца Ліцэя БДУ Таццяна Сідаровіч
“Берагіня” – 2021: чаканне і рэальнасць 18/08/2021 “Берагіня” – 2021: чаканне і рэальнасць
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” адбыўся 24 ліпеня 2021 года ў непрывычным для сябе аднадзённым фармаце (на працягу 20 год сваёй гісторыі фестывальныя імпрэзы доўжыліся ад 3 да 5 дзён). Як пачуваліся ўдзельнікі, і з якімі ўражаннямі яны вярнуліся з доўгачаканага свята распавядае  Дар’я Несцярэнка,  ўдзельніца фальклорнага гурта “Мілавіца”  (г.Мінск)