Навіны

RSS
Адкрыты конкурс народнага вакальна-інструментальнага мастацтва “Згукі мінуўшчыны” трэці раз прайшоў у Мінску 03/05/2023 Адкрыты конкурс народнага вакальна-інструментальнага мастацтва “Згукі мінуўшчыны” трэці раз прайшоў у Мінску
У Мінску на базе сярэдняй школы № 226 13 красавіка прайшоў ІІІ адкрыты конкурс беларускага народнага вакальна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”. Яго арганізатарамі і заснавальнікамі сталі ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”, а таксама ГА “Беларускі фонд культуры” 
У Лепельскім раёне прайшоў абласны семінара-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“ 20/04/2023 У Лепельскім раёне прайшоў абласны семінара-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“
Больш за 170 чалавек сталі ўдзельнікамі адкрытага абласнога семінара-практыкума ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“, які адбыўся 18 красавіка 2023 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускіх побытавых танцаў, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці існуючых фальклорных калектываў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь
22/02/2023 Пачала работу Школа фалькларыстаў Віцебскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці

Школа фалькларыстаў, арганізаваная дзяржаўнай установай ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, распачала работу 20 лютага цікавымі сустрэчамі, майстрам-класам па традыцыйных масленічных спевах Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку ў Гарадоцкім раёне

27/01/2023 Этнавандроўкі на Каляды: незвычайны Шчадрэц у Рычоўскай школе

Сёлета спецыялістам ІПКіПК БДУКМ, якія займаюцца пытаннямі аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, давялося наведаць Жыткавіцкі раён напярэдадні Шчодрага вечара, пабываць разам з гуртом шчадроўшчыкаў на свяце ў Рычоўскай сярдняй школе і пабачыць шмат цікавых падыходаў да арганізацыі традыцыйнага святкавання

09/01/2023 Новая форма прапановы аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Новая форма прапановы аб наданнi нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстаноўлена пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2022 № 110 адпаведна пункту 2 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Такі чынам, усе прапановы аб наданні элементам НКС статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з 1 студзеня 2023 года павінны быць падрыхтаваны па новай форме.
Асноўныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2022 годзе 05/01/2023 Асноўныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2022 годзе
У 2022 годзе ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаліся восем элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны і адзін у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, прайшоў міжнародны семінар краін СНД, рэспубліканскі семінар на базе ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці, шэраг рэгіянальных семінараў-практыкумаў і іншых адметных падзей