Навіны

RSS
ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (11–13 кастрычніка 2013 г.; г. Коўна, Літва). Фотасправаздача 14/10/2013 ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (11–13 кастрычніка 2013 г.; г. Коўна, Літва). Фотасправаздача
З 11 па 13 кастрычніка ў г. Коўна (Літва) праходзіў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2013 годзе акцэнты ў канцэпцыі Кангрэса былі прастаўлены на паўночным вымярэнні даследаванняў у кантэксце балта-скандынаўскага рэгіёну.
Выданне "Традыцыйныя стравы вёскі Семежава" на сайце "Жывая спадчына Беларусі" 02/10/2013 Выданне "Традыцыйныя стравы вёскі Семежава" на сайце "Жывая спадчына Беларусі"
На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчаны буклет "Традыцыйныя стравы вёскі Семежава", выдадзены ў рамках рэалізацыі праекту "Семежаўскія кулінарныя традыцыі".
Урачыстае адкрыццё Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі (27 верасня 2013 г.) 02/10/2013 Урачыстае адкрыццё Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі (27 верасня 2013 г.)

27 верасня ў Галерэі М. Савіцкага па адрасе пл. Свабоды, 15 г. Мінска, адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі.

У гэтым годзе падзея мае асаблівае значэнне для Беларусі, бо для нас 2013 г. юбілейны. Пачынаючы з 1993 г. мы імкнемся па-новаму раскрыць для сваіх грамадзян і замежных гасцей аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны, глыбей пазнаёміць іх з гісторыяй і багатай культурай нашай краіны.

Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 2013 г. 24/09/2013 Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 2013 г.
У 2013 годзе Беларусь вырашыла прысвяіць Дні Еўрапейскай спадчыны нематэрыяльнай культурнай спадчыне – «жывой» спадчыне. Адной з падстаў для выбару тэмы з'явілася святкаванне 10-годдзя Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Як адзначана на афіцыйным сайце ЮНЕСКА, гэтая Канвенцыя «стала першым міжнародным інструментам забеспячэння прававой асновы для абароны нематэрыяльнай культурнай спадчыны».
Прэзентацыя кнігі "Народная кухня Семежава" 19/09/2013 Прэзентацыя кнігі "Народная кухня Семежава"

17 верасня 2013 г. ў в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці адбылася прэзентацыя кнігі "Народная кухня Семежава", падрыхтаванай па выніках студэнцкай этнаграфічнай экспедыцыі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў 2012 г.

Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA 18/09/2013 Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA
У Школе традыцыйнага мастацтва гурта GUDA пад кіраўніцтвам Мікалая Козенкі актыўна ідзе НАВУЧАНЬНЕ ТРАДЫЦЫЙНАМУ ТАНЦУ.