Навіны

RSS
Комплекснае даследаванне танцавальнай культуры Магілёўскага Падняпроўя 04/04/2022 Комплекснае даследаванне танцавальнай культуры Магілёўскага Падняпроўя

Падрыхтоўка выданняў, прысвечаных комплекснаму даследаванню танцавальнай культуры гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – грунтоўны шматгадовы праект знакамітага этнахарэографа М.А.Козенкі. У 2012 годзе ён быў рэалізаваны ў Магілёўскай вобласці. Кніга Беларускі народны танец : традыцыі і сучаснасць (Магілёўшчына) / [М. А. Козенка і інш.]. — Магiлёў : Чатыры чвэрці, 2012. — 652 с даволі хутка разышлася і не патрапіла да ўсіх зацікаўленых чытачоў. Другое выданне 2021 года таксама мае невялікі наклад, але кнігі, распаўсюджаныя па розных абласцях, стануць узорам для вывучэння і публікацыі матэрыялаў, прысвечаных традыцыям і сучаснаснаму ўвасабленню беларускага народнага танцу

Статус нацыянальнай спадчыны праз прызму UNESCO 02/03/2022 Статус нацыянальнай спадчыны праз прызму UNESCO

У № 9 штотыднёвай грамадска-асветнiцкай газеты “Культура” апублікаваны артыкул “На­пра­ца­ва­нае ча­ла­вец­твам па­він­на жыць”, які змяшчае інтэрв’ю карэспандэнта Надзеі Кудрэйкі з экс­пертам ад Бе­ла­ру­сі ў Мі­жу­ра­да­вым камітэ­це па ахо­ве не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны UNESCO, стар­шым выклад­чыкам ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі БДУ Алай Сташкевіч. Гаворка ідзе і пра ролю сайта “Жывая спад­чы­на Бе­ла­ру­сі” ў справе інвентарызацыі нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

03/02/2022 У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны больш 100 элементаў НКС
На сайце “Жывая спадчына Беларусі” апублікаваны новыя статыстычныя звесткі аб нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях па выніках 2021 году
Народныя вышыўкі вартыя таго, каб іх прасоўваць! 20/01/2022 Народныя вышыўкі вартыя таго, каб іх прасоўваць!
Імкнучыся вывучаць і захоўваць адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, мы звяртаем асаблівую ўвагу на разуменне каштоўнасці тых ці іншых традыцый іх носьбітамі і пераемнікамі. Сваім бачаннем адметных вартасцей беларускай вышыўкі, што ўпрыгожвае як этнаграфічныя, так і сучасныя беларускія народныя строі, падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку Наталля Ярмалінская – майстрыха са шматгадовым досьведам вывучэння і вырабу беларускага традыцыйнага касцюма
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС 28/12/2021 Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС
На працягу 2021 году статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека, з іх 105 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 16/12/2021 Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2021 г. прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці