Навіны
|
20/08/2021
Беларуская народная культура і моладзь: кропкі судакранання
"Гэтым летам давялося пабываць на некалькіх цудоўных фэстах народнай культуры ў Пінкавічах, Жодзішках, Шыпілавічах (знакамітая “Пятровіца”) і іншых. Усё было настолькі хораша, што мне хацелася б запрасіць на такія фэсты ўсіх маіх сяброў, каб і яны перажылі бясцэннае пачуццё яднання з прыродай, з музыкай, з нашымі цудоўнымі людзьмі. Але перш чым завабліваць гараджан у вёску, каб знайсці правільныя словы і сапраўды зацікавіць, я правяла невялічкае сацыялагічнае даследванне. Думкі маіх рэспандэнтаў і мае ўласныя развагі — у наступным артыкуле", — піша нам вучаніца Ліцэя БДУ Таццяна Сідаровіч
|
|
|
18/08/2021
“Берагіня” – 2021: чаканне і рэальнасць
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” адбыўся 24 ліпеня 2021 года ў непрывычным для сябе аднадзённым фармаце (на працягу 20 год сваёй гісторыі фестывальныя імпрэзы доўжыліся ад 3 да 5 дзён). Як пачуваліся ўдзельнікі, і з якімі ўражаннямі яны вярнуліся з доўгачаканага свята распавядае Дар’я Несцярэнка, ўдзельніца фальклорнага гурта “Мілавіца” (г.Мінск)
|
02/07/2021
Падарожжа на свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”
Калі пра танцавальныя святы і конкурсы расказваюць спецыялісты ці карэспандэнты, размова ідзе пра мноства яскравых знешніх уражанняў. Значна менш мы ведаем пра пачуцці ўдзельнікаў, што шчыра ўключаюцца ў жывую традыцыю народных танцаў, якая і ў ХХІ ст. знаходзіць увасабленне сярод дзяцей і дарослых. Сваімі ўражаннямі і меркаваннямі падзялілася вучаніца Ліцэя БДУ Таццяна Сідаровіч, якая наведала сёлета “Жодзішкаўскі карагод” разам з танцавальнай суполкай Школы традыцыйнага мастацтва гурта “Гуда”, дзе чацвёрты год займаецца беларускім побытавым танцам
|
|
|
10/06/2021
Сталічная моладзь далучаецца да спадчыны Пінскага Палесся
Сёлета ўпершыню велікодныя карагоды ў Пінкавічах, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, завяршыліся ў фармаце раённага свята, на якое прыехалі розныя творчыя калектывы. Сярод удзельнікаў пабывалі і танцоры Школы традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта “Гуда” з г.Мінска. Сваімі ўражаннямі ад знаёмства з палескімі традыцыямі дзеліцца вучаніца Ліцэя БДУ Таццяна Сідаровіч
|
|
|
|
|
|