Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 33БК000147
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/03
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Установа "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці". Адрас: вул. Кірова, 49, г. Гомель, 246022; Выяўленне элементаў НКСНазва: Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Мастацтва выцінанкі, выцінанка, беларуская выцінанка, выразанка, выстрыганка Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): 9 майстроў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і актыўна практыкуюць мастацтва выцінанкі: Нараўлянскі раён – 1 майстар, Жыткавіцкі раён – 1 майстар, Рэчыцкі раён – 1 майстар, Светлагорскі раён – 2 майстры, г. Гомель – 4 майстры. Арэол распаўсюджвання:
Гомельская вобласць
» Веткаўскі раён
» г. Ветка; Гомельская вобласць
» Жыткавіцкі раён
» аг. Азяраны; Гомельская вобласць
» Калінкавіцкі раён
» г. Калінкавічы; Гомельская вобласць
» Нараўлянскі раён
» г. Нароўля; Гомельская вобласць
» Нараўлянскі раён
» в. Канатоп; Гомельская вобласць
» Рэчыцкі раён
» г. Рэчыца; Гомельская вобласць
» Светлагорскі раён
» г. Светлагорск; Гомельская вобласць
» Чачэрскі раён
» г. Чачэрск; Гомельская вобласць
» Гомельскі раён
» г. Гомель;
Кароткае апісанне элемента: Выцінанка – від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай ці каляровай паперы. Выцінанкі бываюць геаметрычнымі, расліннымі ці нават сюжэтнымі, з выявамі людзей ці жывёл. У Беларусі выцінанка была найбольш распаўсюджана ў ХІХ – першай палове ХХ стагоддзяў. Выкарыстоўвалася для ўпрыгожання жытла, як аздоба інтэр’ера ці яго асобных элементаў да свят і ўрачыстасцей. Папяровыя фіранкі на вокнах, абклады на абразах, узоры на сценах і мэблі былі папулярныя пасля вайны ў вёсцы. Жанчыны рабілі іх, каб упрыгожыць хату на Раство ці Вялікдзень. Выкарыстоўвалі паперу, бо яна была танная. Бывала, што ўзоры выразалі нават з газеты. На Беларусі захавалася не так шмат старажытных узораў дадзенага віду народнай творчасці. Гэта звязана з нетрываласцю матэрыялу. Калі выцінанка мела непрывабны выгляд, то яе замянялі на новую, захоўваць старыя не мела сэнсу, бо іх стваралі адносна лёгка і хутка. Таму вельмі складана прасачыць рэгіянальныя асаблівасці беларускай выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява. Даследчыкі кажуць аб адраджэнні гэтага віду народнай творчасці ў апошнія два дзесяцігоддзі. Адыход ад практычных і ўтылітарных функцый, набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, імкненне і здольнасць адлюстраваць любую тэму прывялі да іншага стаўлення да выцінанкі. Цяпер гэта аб’ект музейных калекцый, выстаў народнага мастацтва; арыгінальны падарунак і сувенір. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Выцінанка выразаецца з простай паперы, метадам складання аркуша ў некалькі разоў пры дапамозе звычайных нажніц. Парэзачкі (прарэзы) робяцца таксама не складаныя – трохкутнічкі, авалы, ромбы. Сюжэтамі выцінанак служаць беларуская міфалогіі, гісторыі; маляўнічыя краявіды нашай краіны з яе архітэктурай, пейзажамі, жывёльным светам; побыт і абрады сялянскіх жыхароў; прыгожыя легенды і паданні. Сучасная выцінанка далучае да мастацтва і эстэтыкі, з’яўляецца прыгожым творчым элементам для выставачнай дзейнасці. Навучанне дзяцей мастацтву выцінанкі стварае выдатныя магчымасці для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню і фарміраванню экалагічнага мыслення. Выцінанка садзейнічае раскрыццю творчых здольнасцей, рэлаксацыі і самавыяўленню асобы, таму карыстаецца попытам на курсах і майстар-класах для дарослых. Дае магчымасць праводзіць майстар-класы для турыстаў, экскурсійных груп, гасцей аграсядзіб. Вырабы высокага мастацкага ўзроўню з’яўляюцца выдатнымі падарункамі на памяць аб Беларусі для замежных гасцей і турыстаў, на ўрачыстых мерапрыемствах. Элементы выцінанкі выкарыстоўваюцца ў адзенні (як узор для набіўнога друку) і ў побыце, для ўпрыгожвання памяшканняў – сцен, вокнаў (напрыклад, у якасці фіранак на фортачках сельскіх дамоў), а таксама паліц, комінаў, печаў. Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Выцінанка актуальна і на цяперашні час: выразалі выцінанку з паперы ў ранейшыя часы, выразаюць з паперы і зараз, толькі якасць паперы крыху іншая. Інструменты і тэхналогія выразання таксама захаваліся. Выцінанкі ў сучаснасці ператварыліся ў самастойныя карціны з сюжэтам і аўтарам. Раней работы не падпісвалі, не захоўвалі, а замянялі новымі. Сістэма асваення комплексу ведаў і навыкаў, звязаных з мастацтвам выцінанкі, выконвае функцыю эстэтычнага і экалагічнага выхавання дзяцей і дарослых, фарміравання мастацкага густу, садзейнічае паглыбленню цікавасці да гісторыі і этнаграфіі роднага краю, спасціжэнню народных традыцый. На думку мастацтвазнаўцаў, аматарскае захапленне выцінанкай, якое асабліва праяўляецца ў час калядных свят, выконвае для гараджан пэўную кампенсаторную функцыю. Адной з прычын масавага характару гэтага віду народнай творчасці з’яўляецца крэатыўная патрэба чалавека ў творчасці і імкненне да яднання з прыродай, абвостранае ва ўрбанізаваным асяроддзі Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: 1. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. 2. Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. 3. УА “Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, гурток “ИЗО. Керамика. Вытинанка” народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. 4. ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля”, гурток “Вясёлка”. 5. ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва”. 6. ДУК “Азяранскі раённы цэнтр рамёстваў”, Жыткавіцкі раён, гурток па выцінанцы “Умелыя ручкі”. 7. ДУК “Калінкавіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. 8. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска”, узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Карункi”. 9. ДУК “Чачэрскі раёны цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі”. 10. КУП “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”. Паходжанне элемента: Як cцвяpджаe энцыклапедыя “Этнaгpaфія Бeлapycі”, выцiнaнкa, выpaзaнкa, выcтpыгaнкa, выбiвaнкa – від нapoднaгa дэкapaтыўнa-пpыклaднoгa мacтaцтвa, aжypны ўзop, выpaзaны з бeлaй, чopнaй ці кaляpoвaй пaпepы. Tэpмін pacпaўcюджaны нa тэpытopыі Бeлapyci, Пoльшчы, Укpaiны. Пaдoбны вiд мacтaцтвa тaкcaмa icнye ў Літве, вядомы ў Рacii. Узнікненне мастацтва выразання з паперы звязваюць з яе вынаходніцтвам у Кітаі ў VII – XII стст. Занятак выразаннем з паперы лічыўся і лічыцца па сённяшні дзень справай сямейнай, сакрэты майстэрства перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Прыблізна ў ХV ст. папера трапляе ў Еўропу праз Далёкі Усход, Персію, Турцыю. Разам з тым распаўсюджваецца і мода на ажурныя ўзоры з яе. Тут, на Захадзе, адбываюцца пэўныя пераўтварэнні: выразанне з паперы становіцца забавай для заможнага насельніцтва. Так фарміруецца мастацтва сілуэта – сілуэтныя кампазіцыі (партрэты, разеткі, побытавыя і рамантычныя сцэнкі). Гэты накірунак выразання дажыў да нашых дзён, знайшоўшы сабе прымяненне ў мастацтве афармлення кніг, плакаце, станковай графіцы. Беларуская выцінанка, як і падобнае мастацтва іншых народаў, – з’ява самастойная і ў той жа час сусветная, наколькі сусветнай можа быць любая традыцыя. Выцінанка – з’ява, якая належыць выключна сялянскай культуры. Нягледзячы на тое, што росквіт яе прыпадае на даволі позні перыяд – канец ХІХ – пачатак ХХ стст. (пэўны ўздым назіраецца таксама ў пасляваенныя 40-я – 50-я гг. ХХ ст.), яна нясе ў сабе, як і любы іншы від народнага дэкаратыўна-побытавага мастацтва, рысы старажытныя, народжаныя міфалагічным мысленнем. Выцінанка – той жа тэкст пра стварэнне Сусвету, яго структуру і месца ў ім чалавека. Яго можна чытаць нібы збор казак і паданняў, авалодаўшы алфавітам мастацкіх вобразаў. Пад уплывам урбанізацыі да сярэдзіны XX стагоддзя ў большасці рэгіёнаў выцінанка практычна знікла. Толькі ў 80-х гадах XX стагоддзя мастацтва выцінанкі стала адраджацца, але не як прыкладны від творчасці, а як выключна дэкаратыўны. Сёння існуе цэлы шэраг “папяровых” свят (“Ажypныя фaнтaзii”, “Чapoўныя нaжнiцы”), пpaвoдзяццa ceмiнapы i выcтaвы. У Бeлapyci icнye Мaлaдзeчaнcкaя шкoлa выцiнaнкi. Ствapaльнiцaй яe з’яўляeццa вядoмaя мaйcтpыxa i пaчынaльнiцa твopчaй дынacтыi Biктopыя Мікітаўна Чыpвoнцaвa. Дзвe яe дaчкi выклaдaюць выцiнaнкy нa aддзялeннi дэкapaтыўнa-пpыклaднoгa мacтaцтвa Мaлaдзeчaнcкaгa мyзычнaгa каледжа. З гэтaй нaвyчaльнaй ycтaнoвы выйшлa нeкaлькi пaкaлeнняў выцiнaншчыкaў, якiя пpaцyюць y Мiнcкy, Гpoднe, Гомелі i iншыx pэгiёнax кpaiны. Яшчэ адзін носьбіт традыцыі выразання выцінанкі – Вячаслаў Дубінка – беларускі пісьменнік, журналіст, мастак, фатограф і майстар народнай творчасці. Ён унёс вялікі ўклад у развіццё гэтага віду мастацтва. Стан бытавання: менш распаўсюджаны Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Для беларускай выцінанкі характэрны геаметрычныя ўзоры, радзей раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя матывы, падобныя на вышываныя, разьбяныя і маляваныя. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Беларуская і руская мовы. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: На выставах і майстар-класах майстры, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, выразаюць выцінанкі, карыстаюцца нажніцамі, алоўкамі, лінейкамі, скальпелямі. Некаторыя малююць эскіз, а некаторыя выразаюць адразу, “як рука павядзе”. Працы афармляюцца ў раму са шклом. Могуць быць проста наклеены на аркуш паперы ці кардон, альбо адразу на прадмет, для якога былі зроблены (акенца, палічку, шафу і інш.). Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу аплікацый з паперы і іншых матэрыялаў, сілуэтнаму выразанню. Вусная народная творчасць, мастацтва традыцыйнай вышыўкі, разьба па дрэве як крыніцы сюжэтаў, узораў. Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Выразаннем выцінанак займаліся не толькі жанчыны, але і мужчыны і дзеці, як правіла члены сям’і. Аднак з’яўляліся і вядомыя майстрыхі, якія вылучаліся сваімі талентамі ў гэтай галіне, яны выконвалі працы і на заказ, а іх творчасць звычайна служыла ўзорамі для капіравання. У сучасны перыяд перадача майстэрства праходзіць у сем’ях – ад бабулі ці маці, а таксама ў гуртках, на ўроках працы і на майстар-класах ад майстроў выцінанкі. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Пагроз для існавання элемента няма. Ключавыя словывыцінанка, выразанка, выстрыганка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |