Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны,бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Мінскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 63БК000137
Дата ўключэння: 16/05/2022
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 13.05.2022 № 04-01-02/4. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2022 № 28
Шыфр (у Інвентары): НКС-20220825
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Галоўнае упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, 4; Выяўленне элементаў НКСНазва: Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны,бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Мінскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): «Картаплянік», «Картафлянікі», «Таркаванікі», «Драцёнка», «Вожыкі», «Картапляныя аладкі», «Скавароднікі», «Драчонкі», «Бульбяныя пышкі», «Бабка», «Калдуны». Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Жыхары Пухавіцкага раёна;Чэрвеньскага раёна; Любанскага раёна Мінскай вобласці Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Бульба – адзін з галоўных прадуктаў на стале беларусаў. У XVIII стагоддзі бульба з’явілася на тэрыторыі Беларусі, а з XIХ стала адыгрываць важную ролю ў нацыянальнай кухні, яе называюць «другім хлебам». Кліматычныя ўмовы Беларусі спрыяюць надзвычайнай распаўсюджанасці бульбяных страў. Рэцэпты страў з бульбы можна знайсці ў меню жыхароў розных краін свету, аднак менавіта ў Беларусі яны сталі асноўнымі ў рацыёне і надзвычай разнастайнымі, дзякуючы шматлікім кулінарным сакрэтам. Стравы з таркаванай бульбы – адны з самых распаўсюджаных у традыцыйнай кухні Міншчыны. Кожны рэгіён Мінскай вобласці мае значную колькасць арыгінальных рэцэптаў, якія перадаюцца і захоўваюцца супольнасцямі. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйная ежа Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Рэцэптура і тэхналогія прыгатавання традыцыйных страў актыўна выкарыстоўваецца як у паўсядзённым сямейным побыце, так і ў сучаснай кулінарыі. Для некаторых аграсядзіб дранікі, прыгатаваныя па даўнейшых мясцовых рэцэптах, сталі гастранамічным брэндам. Гаспадары аграсядзібы «Дары Вялеса», што ў аг. Блужа Пухавіцкага раёна, Анжаліка Шлык і Максім Пажарыцкі частуюць сваіх пастаяльцаў традыцыйнымі дранікамі і эксклюзіўнай стравай «Бабка з грыбамі і вэнджанымі рабрынкамі». Дзякуючы ўласнай фермерскай гаспадарцы, да стала заўсёды падаюцца дранікі з экалагічна чыстых прадуктаў, якія смажацца на добрым прысаку адкрытага вогнішча. Падчас розных мерапрыемстваў («Дажынкі», святы вёсак, кірмашы) часта афармляюцца «сялянскія падворкі» з выставамі-дэгустацыямі на якіх абавязкова прысутнічае такая страва, як дранікі, выпечаныя па мясцовых рэцэптах Таксама гэта абавязковая страва падчас правядзення свята «БульбаФэст», якое праходзіць кожны год у в. Грабянец. На Любаншчыне праводзіцца свята бульбы ў аг. Сосны «Соснаўскі кірмаш – Бульбаш». Падчас мерапрыемства праходзіць конкурс на самы дызайнерскі, самы смачны, самы класічны, самы запамінальны дранік. Сучаснага спажыўца найперш могуць прывабіць арыгінальныя старадаўнія рэцэпты, якія захоўваліся больш за 100 год. Такіх рэцэптаў на Міншчыне захавалася багата. Вакульчык Марына Уладзіміраўна 1970 года нараджэння з вёскі Дарасіно навучыла сямейнаму рэцэпту дачку Калодзька Анастасію Мікалаеўну 1991 года нараджэння, а пераняла рэцэпт ад сваёй маці Хілько Алены Аляксееўны 1930 г.н., тая ў сваю чаргу ад сваёй маці Алішэўскай Кацярыны Паўлаўны 1921-1967, тая раней ад сваёй маці Цябус Марыі Сцяанаўны 1902-1967, тая яшчэ раней ад сваёй маці Цябус Ганны Філіпаўны 1871-1919 – такім чынам гэтаму сямейнаму рэцэпту сама меней 150 год. Каток Сафія Міхайлаўна 1955 г.н., пеаняла рацэпт ад маці – Шаўцовай Кацярыны Кузьмінічны 1929-2008, да яе ён перайшоў ад маці Рудзько Надзеі Кандрацьеўны 1894 -1977, якая атрымала яго ад Бацюк Кацярыны Максімаўны 1874 – 1899 – рэцэпту 120 год і захавальніцай яго стала дачка Сафіі Каток Святлана Сяргееўна Конанчык 1979 г.н. Сямейнаму рацэпту Ніны Мікалаены Сярко (1946 г.н.) з в. Пласток 100 гадоў, бо ён ад Бацюк Матруны Рыгораўны (маці) 1916-1988 і Рубчэні Грыпіны Апанасаўны 1885-1977 (бабуля). Ніна Мікалаена часта робіць па мамінаму рэцэпту «драцёну» – бульба націраецца на буйную тарку, адціскаецца сок, дадаецца дробнапакрышаная цыбуля, соль. З масы фармуюцца невялікія аладкі, якія запякаюцца на свіным тлушчы ў печы, маці і бабуля запякалі на вялікай блясе. Цікавымі для вывучэння могуць быць і тэрміны, якія звязаныя з традыцыяй прыгатавання страў з нацёртай бульбы. Напрыклад, на Любаншчыне кожны ведае, як называецца самая вялікая бульбіна ў новым ураджаі – таркованка, што ўказвае на яе магчымае ўжыванне. Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Традыцыі прыгатавання дранікаў і бульбяных бліноў у Мінскай волбласці заснаваны на старадаўніх рэцэптах, якія перадаюцца ў сям’і з пакалення ў пакаленне і захоўваюцца намаганнямі як носьбітаў традыцыі, так і работнікаў сферы культуры. Для супольнасці веданне сваёй нацыянальнай культуры з’яўляецца кансалідуючым фактарам. Гэта спрыяе ўмацаванню сямейных сувязяў, выхаванню паважлівых адносін да продкаў, іх традыцый, садзейнічае фарміраванню любові да малой Радзімы. Дзякуючы шырокаму выкарыстанню названага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сямейным побыце і святочнай культуры мясцовых жыхароў ёсць магчымасць для стварэння брэнда, які можа грунтавацца на мясцовых аўтэнтычных рэцэптах і традыцыях. Актуалізацыя гэтага элемента будзе спрыяць яго папулярнасці як у мясцовых жыхароў, так і наведвальнікаў рэгіёна. Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Дяржаўная ўстанова культуры «Пухавіцкі раённы цэнтр культуры» Дяржаўная ўстанова культуры «Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і адпачынку» Дяржаўная ўстанова культуры «Чэрвеньская центральная раённая бібліятэка» Дзяржаўная ўстанова культуры «Любанскі раённы цэнтр культуры»; Сельскія клубныя ўстановы Любаньскага раёна: Малагарадзяціцкі сельскі дом культуры; Тальскі сельскі дом культуры; Обчынскі дом народнай творчасці; Жораўскі дом народных традыцый; Пластокскі сельскі клуб-бібліятэка; Урэцкі горпасялковы дом культуры; Забалаці сельскі дом культуры; Палічынскі сельскі дом культуры; Асавецкі сельскі дом культуры; Паходжанне элемента: Беларуская назва «бульба» – ад слова «bulvе», што палацінску азначае «цыбуліна, клубень». Вырошчваць бульбу у Беларусі пачалі падчас панавання караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III (1736—1763), на тэрыторыі сучаснай Гарадзеншчыны ў другой трэці XVIII стагодзьдзя. Але ў гэты час яна вырошчвалася толькі ў каралеўскіх эканоміях нямецкімі каляністамі. Першапачаткова беларускае сялянства паставілася надзвычай недаверліва да гэтай агрыкультурнай навацыі, зьдзяйсьняла акты сабатажу, адмаўляючыся яе садзіць. XIX стагодзьдзе стала часам шырокага распаўсюджаньня новай агрыкультуры на беларускіх палетках. У справаздачах Менскай ды Віцебскай губэрняў за 1828 год адзначалася, што бульба зьяўляецца «пособием к продовольствию… родится в изобилии… с успехом повсеместно здесь разводится». Стравы з бульбы ў гэты ж час становяцца надзвычай важным элемэнтам харчаваньня беларускага народу. Бульба насамрэч у гэты час становіцца пануючай палявой культурай, «другім хлебам», хаця ня будзе перабольшаньнем сказаць, што для бяднейшых сялянаў яна была ўвогуле ці не адзіным і першым хлебам. Такім чынам, поўная і незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX стагодзьдзі. У сярэдзіне таго ж стагодзьдзя бяз бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыцьцё беларускага паспалітага люду. Не звязаныя з архаічнымі традыцыямі, бульбяныя стравы не адыгрывалі істотнай ролі ў старажытных абрадах беларусаў і ўжываліся як посныя так і ў скаромныя дні, і ў будні, і на святы. Усё ж з цягам часу некалькі «прынароўліваліся» да народнага каляндара, стасаваліся з сістэмай традыцыйных звычаяў і абярэгаў. Як правіла, па вялікіх святах (Вялікдзень, Сёмуха, Раство і інш.) яны выключаліся з рацыёну харчавання. Сёння беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Дзякуючы разнастайнай рэцэптуры і кулінарнаму ўменню мясцовых гаспадынь сёння стравы з таркаванай бульбы ў якасці паўсядзённай стравы сталі гастранамічным брэндам Беларусі. Самай распаўсюджанай стравай сталі дранікі і бульбяныя аладкі, якія шырока практыкуюцца ў гарадскім і вясковым асяроддзі амаль штодня. Традыцыйныя рэцэпты прыйшлі да сучасных гаспадынь ад іх бабуль і матуль. Адмысловыя «хітрыкі» гаспадынь надаюць дранікам непаўторны смак і водар. Як разважае носьбіт традыцыі Алена Станіславаўна Нехведовіч, 1966 г.н., з г. Іўе: «Менавіта даступныя рэцэпты дранікаў сталі сімвалам дбайных адносін да прадуктаў харчавання людзей, якія пражылі большую частку свайго жыцця ў цяжкіх умовах вайны і складанага пасляваеннага часу. Самай даступнай ежай была бульба. Таму стравы з бульбы занялі трывалае месца ў меню беларускіх сямей і застаюцца любімымі па сённяшні дзень». Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Нягледзячы на значныя змены ў гастранамічных прыхільнасцях сучаснага спажыўца, традыцыі прыгатавання дранікаў і бульбяных бліноў застаюцца нязменнымі. Істотнай залежнасці ад культурнага ланшафту не існуе. Патрэбныя інгрыдыенты, начынне і абсталяване можна знайсці як у вёсцы, так і ў горадзе, нават у палявых ці паходных умовах. Прывязка да канкрэтных мясцовых аўтэнтычных (часта ўсямейных) рэцэптаў патрабуе пільнай увагі, але на якасць прадукта, нават пры перамяшчэнні ў іншае месца, не будзе ўплываць. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Змяшанае маўленне беларускай і рускай моў. Цэнтральна-беларускія гаворкі Мінска-Маладзечанскай групы. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Бульба, цыбуля, алей, свіное сала і мяса, яйкі, соль, мука, тарка, патэльня, пліта, печ, дровы, кухоннае вясковае начынне і інш. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Як сцвярджаюць старэйшыя носьбіты традыцый прыгатавання дранікаў, раней гэта была святочная страва, бо для прыгатавання патрабавалася вялікая колькасць свінога тлушчу альбо алею (расліннага масла), які быў у дэфіцыце. Сёння гэта паўсядзённая страва, якую ўмее гатаваць кожная дбайная гаспадыня. Дранікі сталі сімвалам вясковага дастатку, гасцінцам з нацыянальным каларытам. Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Праз сям’ю, ад старэйшага пакалення да малодшага, праз урокі абслугоўваючай працы ў школе, праз разнастайныя формы народных святаў і сучасныя святочныя новаўтварэнні на аснове традыцыйнай культуры. У Мінскай вобласці гэта – рэгіянальныя народныя святы: «Масленка», «Гуканне вясны», «Юрай», «Тройца», «Пятрок», «Русальная нядзеля», «Зажынкі», «Дажынкі»; раённыя святы: «Бабулі» – фэст аўтэнтычнай песні, «Фольк – Любань» – фэст традыцыйнай народнай культуры, «Пятровіца» – фэст традыцыйнай народнай культуры. Мясцовыя святы-брэнды «У Пласток на квасок» – свята традыцыйнай стравы в. Пласток Любанскага раёна, «Соснаўскі кірмаш – Бульбаш» – свята бульбы ў аг. Сосны-1 Любанскага раёна. Супрацоўнікамі дзяржаўных устаноў культуры і работнікамі сельскіх клубных устаноў раёнаў сабраны вялікі архіў звестак і рэцэптаў аб бытаванні элемента НКС у раёнах. На 2022 год запланавана выданне серыі метадычных зборнікаў «Народна кухня Любаншчыны». Актыўна прапагандуюцца кулінарныя традыцыі праз праграму «Беларуская кухня» – тэлеканал «Беларусь 3» і старонкі клубных устаноў раёнаў у сацыяльных сетках. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Значнай пагрозы не існуе, паколькі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны шырока практыкуецца ў гарадскім і вясковым натуральным асяроддзі штодзённа. Ёсць пэўныя складанасці: на культурна-масавых мерапрыемствах, дзе дэманструецца працэс прыгатавання мясцовых страў і арганізавана іх дэгустацыя, не ў поўнай меры можна забяспечыць санітарна-эпідэміялагічныя нормы харчавання. Патрабуецца трактоўнае пераасэнсаванне залішняй камерцыялізацыі і своечасовае патэнтаванне ўнікальных мясцовых кулінарных традыцый, у тым ліку прагатаванне дранікаў і бульбяных бліноў. Ключавыя словыдранікі, бульбяныя бліны Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |