Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 13БК000168
Дата ўключэння: 20/03/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 06.03.2023 № 04-01-02/1. Пастанова Міністэрства культуры ад 20.03.2023 № 56.
Шыфр (у Інвентары): НКС-20230428-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Размалёўка на шкле, маляванка, роспіс па шкле Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Майстры народнай творчасці і жыхары гарадоў Бяроза і Пружаны, аг. Першамайскі, аг. Спорава, аг. Стрыгінь і іншых вёсак Бярозаўскага раёна, вёсак Слабудка, Новыя Засімавічы і іншых вёсак Пружанскага раёна, кіраўнікі і ўдзельнікі студый, клубаў і гурткоў народнай творчасці. Арэол распаўсюджвання:
Брэсцкая вобласць » Пружанскі раён
» в. Новыя Засімавічы ; Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » г. Бяроза; Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » г. Пружаны; Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » аг. Спорава; Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » аг. Стрыгінь; Брэсцкая вобласць » Пружанскі раён
» в. Слабудка;
Кароткае апісанне элемента: Роспіс на шкле прадстаўляе сабой від народнага мастацтва, які на тэрыторыі Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў другой палове XIX - пачатку XX ст., калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. З пачатку XX ст. вылучыўся ў самастойны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Традыцыйны роспіс на шкле на Беларусі быў у асноўным – арнаментальна-дэкаратыўны. Асновай беларускага роспісу на шкле былі чыстыя колеры без паўтона і колеравых пераходаў і выкарыстанне фольгі. Распісвалі шкло па разнаму: празрыстым колеравым лакам, падкладваючы скамканую фольгу; алейнымі ці друкарскімі краскамі; часам распісвалі і шко і падкладачную паперу, якая прасвечвалася скрозь празрысты лак. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Iнсітны жывапіс Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Неабходна выдзяліць функцыю самаідэнтыфікацыі мясцовай культуры, бо размалёўкі на шкле з’яўляюцца яркім феноменам культуры ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах, маюць сваю багатую гісторыю развіцця, шырокі арэал распаўсюджвання і пры пэўнай падтрымцы дзяржавы, могуць стаць формай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі для носьбітаў і спажыўцоў традыцыі. Актуальнай з’яўляецца эстэтычная функцыя, а таксама функцыя інкультурацыі, выражаная праз засваенне каштоўнасцей мясцовай культуры, калі засваенне элементаў традыцыйнай культуры супольнасці адбываецца ў розным узросце. Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Неабходна выдзяліць функцыю самаідэнтыфікацыі мясцовай культуры, бо размалёўкі на шкле з’яўляюцца яркім феноменам культуры ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах, маюць сваю багатую гісторыю развіцця, шырокі арэал распаўсюджвання і пры пэўнай падтрымцы дзяржавы, могуць стаць формай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі для носьбітаў і спажыўцоў традыцыі. Актуальнай з’яўляецца эстэтычная функцыя, а таксама функцыя інкультурацыі, выражаная праз засваенне каштоўнасцей мясцовай культуры, калі засваенне элементаў традыцыйнай культуры супольнасці адбываецца ў розным узросце. Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Паходжанне элемента: Тэхніка роспісу на шкле бярэ свой пачатак ад эпохі гатычнага стылю ў Еўропе. Традыцыя дэкаравання шкла звязана з пачаткам упрыгожвання роспісам аконных шыбаў храмаў. У XV ст. шкло прератварылася ў зручны для роспісу матэрыял. У XVI ст. на аконных шкляных шыбах палацаў капіравалі творы вялікіх майстроў Адраджэння, малявалі міфалагічных персанажаў і арабескі. З XVIII ст. роспіс на шкле стаў распаўсюджвацца ў Заходняй Еўропе і найбольшае пашырэнне атрымаў у другой палове XIX – пачатку XX ст. З XVIII ст. у тэхніцы роспісу на шкле пачалі вырабляць абразы або карцінкі рэлігійнага зместу. Так, у Трансільваніі (Румынія), Славакіі, Чэхіі, Сілезіі, Украіне існавалі цэнтры сакральнага роспісу на шкле. Тэхнічна беларускі роспіс на шкле не адрозніваецца ад такога ж у іншых народаў. У адрозненні ад замежнага роспісу на шкле, у якім пераважаў іканапіс, у Беларусі быў пашыраны свецкі характар роспісу, прадстаўлены малюнкамі на шкле для аздобы інтэр’ера. Размалёўка на шкле як самастойны від народнага мастацтва ўзнік на аснове малярскага рамяства на апошняй стадыі яго развіцця ў 1920-я гады і плённа развіваўся да 1960-х гадоў. За прыгажосць і гармонію сюжэтаў і раслінных матываў – роспіс на шкле атрымаў у народзе ласкавую назву – “размалёўкі”, “маляванкі”. Роспіс на шкле ў беларускім народзе набыў пашырэнне 100 гадоў таму назад. Паўплываў на роспіс на шкле гарадскі выяўленчы фальклор з яго лубочнымі карцінкамі, рэкламнымі шыльдамі, віншавальнымі паштоўкамі, разнастайнай рынкавай прадукцыяй. Некаторы ўплыў аказалі польскія майстры-рамеснікі, якія са сваім таварам траплялі на Беларусь, Украіну і Расію. На Беларусі роспіс на шкле ў большасці быў арнаментальна-дэкаратыўны і з’явіўся ў той жа час, што і роспіс куфраў, і дываноў на тканіне, ён меў той жа характар, нярэдка выконваўся аднымі і тымі ж майстрамі. У Бярозаўскім раёне такія майстры – як Васілеўская Алена Майсееўна з в. Здзітава і Вакульчык Валянціна Васільеўна з в. Касцюкі распісвалі куфры, дываны на тканіне, мэблю, сцены і столь. У некаторых работах даваеннага перыяду, якія можна сустрэць на Захадзе Беларусі, адчуваецца рука рамесніка-прафесіянала. Заўважаецца імкненне перадаваць аб’ём і ракурс, дакладна маляваць натуру, прыглушаныя колеры: зялёныя, чырвоныя і белыя. Пасляваенны час дэманструе яркую дэкаратыўнасць і арнаментальнасць роспісаў. Кветкі, лісце, парасткі становяцца плоскаснымі, іх пішуць не ўзгадняючы з натурай, расфарбоўваюць так, каб стварыць гучную гульню колеравых плямаў. Кветкі трацяць натурную форму, часам нагадваюць марскія ракавіны. [Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута. – Мінск: Беларусь, 2011. – 301 с.] У 70-х гадах на Бярозаўшчыне існаваў “Вялікі базар” (са слоў майстра Надзеі Зінавук з в. Шылінок), куды многія мясцовыя майстры прывозілі свае роспісы на шкле і гандлявалі. Аб гэтым сведчыць і майстар з Пружан Марыя Кулецкая: “Я сама ведаю, што ў вас быў вялікі базар. Я вучылася рабіць роспіс па вашых працах. Я іх купляла ў цыганоў, якія прывозілі ў Пружаны з Бярозы” (22.06.2021 г.). Роспіс на шкле на Бярозаўшчыне актыўна існаваў да 90-х гадоў. Майстры малявалі для аздаблення інтэр’еру, для падарункаў і для многіх такое рамяство было асноўным заробкам для сям’і. У 80-90-я гады Мікалай Пунько з в. Совіна бачыў, як майстры насілі на продаж свае працы “на БАМ”, што недалёка ад в. Стрыгінь. Пасля 90-х гадоў роспіс на шкле на Бярозаўшчыне мае малое распаўсюджванне, таму што насельніцтва стала цікавіцца больш фабрычнымі вырабамі. Свае “новае жыццё” роспіс на шкле атрымлівае з 2006 года, М.М.Кулецкая стварыла гурток “Шклінка-маляванка” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”. Сталі ладзіць экспедыцыі па даследванню роспісу, праводзіць семінары і майстар-класы, дзеці авалодалі навыкамі ў гуртках, маладыя майстры па роспісу атрымалі адукацыю на курсах па павышэнню адукацыі, перанялі навыкі ад старэйшых майстроў з вёсак, сталі ўдзельнічаць у выставах і конкурсах Беларусі і за мяжой. У мэтах вывучэння гэтай з’явы народнага мастацтва ў 2021-2022 годзе аддзелам культуры Бярозаўскага райвыканкама былі арганізаваны экспедыцыі, падчас якіх праведзены сустрэчы з народнымі майстрамі, якія малявалі ў 50-90-я гады мінулага стагоддзя, сабраны фотаздымкі, аўдыё і відэаматэрыялы. У перыяд экспедыцый былі знойдзены 16 майстроў, якія займаліся рамяством роспісу на шкле. З іх 8 майстроў жывуць і па сённяшні дзень, але многія з іх ўжо людзі пажылога ўзросту і маюць не дужа моцнае здароўе. Стан бытавання: менш распаўсюджаны Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: На тэрыторыі Беларусі роспіс на шкле развіваўся ў большасці сваёй у паўднёвых і паўднёва-заходніх рэгіёнах, якія межавалі з Украінай і Польшчай. Але самі творы як рыначны тавар шырока распаўсюджваліся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. У працах майстроў шмат расліннай арнаментыкі, анімалістычных вобразаў, выяў гісторыка-культурных помнікаў Бярозаўшчыны і Пружаншчыны. Элемент практыкуецца як гарадскім, так і ў вясковым асяродках, знаходзіць адлюстраванне ў работах з роспісам на шкле. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Заходне-палеская гаворка дыялектнага тыпу, з ужываннем слоў польскай мовы і русізмаў. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Шкло, фарбы алейныя, акрылавыя, гуашавыя, анілінавыя і акварэльныя, пігмент для афарбоўвання адзення. Пэндзлікі, пяро мастацкае, пяро гусінае, галінка з дрэва, туш, чарніла, фольга, папера, тканіна для аздаблення, засушанае лісце і расліны. Лак алкідны, нітралак. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Вобразы “лікі святых”, “гірлянда”, “дрэва жыцця”, “птушкі”, “жывёлы”, “букет”, “вазон”, “сюжэты з казак”, а таксама раслінная арнаментыка, пейзажы і анімалістычныя вобразы, выявы гісторыка-культурных помнікаў Бярозаўшчыны і Пружаншчыны з’яўляюцца асноўнымі элементамі ў кампазіцыі размалёвак. Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента: ад пакалення да пакалення (у сям’і); ад носьбітаў да маладога пакалення праз правядзенне майстар-классаў; дзейнасць устаноў культуры і школ мастацтваў; творчых калектываў; праз удзел у выставах, кірмашах і святах традыцыйнай культуры. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Сярод пагроз для існавання і перадачы элемента можна вызначыць мастацкі імпарт кітайскага паходжання, які запаўняе рамесны рынак краіны, і, адпаведна, негатыўна ўплывае на густы насельніцтва Ключавыя словыМаляванка, Роспіс па шкле, Размалёўка на шкле Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКАДакументы, звязаныя з элементамЭкспертнае заключэнне_Я.М.Сахута_2022.pdf Экспертнае заключэнне_Я.М.Сахута_2022.pdfЭкспертнае заключэнне_В.І.Трубач_2023.pdf Экспертнае заключэнне_В.І.Трубач_2023.pdfАрэал бытавання роспісу на шкле ў Бярозаўскім раёне.pdf Арэал бытавання роспісу на шкле ў Бярозаўскім раёне.pdfАрэал бытавання роспісу на шкле ў Бярозаўскім раёне_60-90-я гг. ХХ ст..pdf Арэал бытавання роспісу на шкле ў Бярозаўскім раёне_60-90-я гг. ХХ ст..pdfАрэал бытавання роспісу на шкле ў Пружанскім раёне.pdf Арэал бытавання роспісу на шкле ў Пружанскім раёне.pdfАрэал бытавання роспісу на шкле ў Пружанскім раёне_60-90-я гг. ХХ ст..pdf Арэал бытавання роспісу на шкле ў Пружанскім раёне_60-90-я гг. ХХ ст..pdf |