Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 23БК000179
Дата ўключэння: 27/12/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 18.12.2023 № 04-01-02/8. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2023 № 218
Шыфр (у Інвентары): НКС-20240123
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск; Выяўленне элементаў НКСНазва: Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Берасцянік, берасцень,“гаршчок, аплецены бяростай”, ”стаўбун, аплецены бяростай“ Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Тэхналогіяй аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Браслаўскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Міёрскага, Сенненскага, Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці і г.Віцебска, а таксама майстры-аматары. Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Адным з найстаражытных і пашыраных рамёстваў з’яўляецца ганчарства. Сярод разнастайных ганчарных вырабаў, сваім каларытным аздабленнем вылучаецца посуд, абгорнуты берасцянымі стужкамі. Бяросту пачалі ўжываць у якасці матэрыяла для рамонту разбітага альбо трэснутага керамічнага посуду яшчэ ў эпоху неаліта, калі на нашых землях толькі з’явілася ганчарства. Кару з абодвух бакоў накладалі на месцы пашкоджанняў і замацоўвалі шнурком, які прасоўваўся праз загадзя прасвідраваныя адтуліны ў чарапку. Пасля гэтага пасудзіну можна было выкарыстоўваць далей, але толькі для захавання сухіх рэчываў. З цягам часу змянілася як тэхналогія вырабу керамікі, так і спосабы яе рамонту. Пашкоджаны посуд пачалі змацоўваць з дапамогай перапляцення тонкіх берасцяных стужак, што пазбавіла ад неабходнасці ў свідраванні адтулін для шнуркоў. Надзейных дадзеных, аб тым калі на тэрыторыі Беларусі ўзнік такі спосаб рамонту няма. Вядома, што кераміка, абвітая стужкамі бяросты, была выяўлена падчас археалагічных раскопак шэрагу старажытнарускіх гарадоў: Масквы, Ноўгарада, Пскова, Старой Ладагі, але гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра верхнія пласты Позняга Сярэднявечча. Так, пры раскопках Масквы гаршчкі, аплеценыя бяростай з мэтай рамонту, былі знойдзены ў слаях XV–XVI ст. У канцы XIX ст. аб аплятанні керамікі бяростай на беларускіх землях з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы. Пэўную інфармацыю пра гэту традыцыю на Віцебшчыне паведаміў М.Я. Нікіфароўскі. Паводле яго звестак аплётку рабілі для трываласці на самых розных відах часта толькі набытага і не пашкоджанага посуду: слоіках, гарлачах, гаршчках, “кухліках”, гляках пасля чаго яны атрымоўвалі яшчэ і агульную назву “берасцень” (у арыг. “бирисцень). Абгортвалі бяростай нават чарапкі разбітых гаршчкоў альбо збаноў, якія потым служылі ў якасці сальніц. Увесь гэты посуд, акрамя сталовых місак, у асноўным прызначаўся для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, найперш вадкасцяў. Берасцяная аплётка акрамя павышэння трываласці змяншае цеплаправоднасць посуду, што станоўча ўплывае на названыя функцыі. Па меркаванню Я.М. Сахуты традыцыя аплятання ганчарных вырабаў бяростай ў канцы XIX – першай палове XX ст. існавала ў “кампактным арэале”, які ўключаў заходнюю частку Паазер’я і сумежныя землі Літвы. Аднак можна з упэўненнасцю сцвяржаць, што кераміка з берасцяной аплёткай была распаўсюджана, няхай і не так масава, на значна большай тэрыторыі. Аб гэтым сведчаць як прадметы з музейнага збору, так і лінгвістычныя дадзеныя. Слова “берасцень” у значэнні керамічнай пасудзіны, абвітай бярозавай карой, ужывалі таксама ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Паазер’я. Варта адзначыць, што на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна берасценем маглі называць любы гарлач, нават без берасцяной аплёткі. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб даўнасці і асаблівай пашыранасці традыцыі абгортваць керамічны посуд бяростай у дадзенай мясцовасці. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Ганчарства Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Як сведчаць вучоныя, ганчарства на Паазер'і зарадзілася ў раннім неаліце, каля 4 тыс.год да н.э. Ганчарны посуд рабілі ў кожным пасяленні ўручную, з кавалкаў ці даўгіх жгутоў гліны. Каб сценкі былі трывалыя і гладкія, яны страранна загладжваліся. Цікава, што першыя сасуды былі вастрадоннымі – так было зручней іх ставіць на дол. Затым выраб абпальвалі на вогнішчы. Дарэчы, абпаленая гліна – гэта першы штучны матэрыял, вынайдзены чалавецтвам. Да з’яўлення ганчарства чалавек выкарыстоўваў такія прыродныя матэрыялы, як камень, косць, дрэва, скура жывёлы і іншыя. Такім чынам, можна сцвярджаць, што ганчарства – гэта новы этап узаемаадносін чалавека і прыроды. Гліняны посуд дазволіў асвоіць новы спосаб прыгатавання ежы – варку, у цэлым павысіць культуру спажывання. Акрамя таго, гліняны посуд пашырыў магчымасці захавання прадуктаў, а значыць, – магчымасці рабіць прыпасы, зберагаючы іх ад гніення, высыхання і інш. Гэта давала вольны час і тым самым спрыяла развіццю іншых рамёстваў, а таксама развіццю духоўнай культуры.Менавіта пачынаючы з эпохі неаліта, рэшткі ганчарнага посуду – самы масавы матэрыял, што сустракаецца пад час археалагічных раскопак. Гэта і зразумела: посуд заўсёды быў неабходны людзям. А па некаторых дадзеных, кухонны гліняны посуд, у якім штодзённа рыхтуюць ежу, існаваў не больш аднаго месяца, сталовы посуд – каля паўгода. І калі зламаны металічны нож можна было пусціць на перплаўку і зрабіць іншую рэч, то абломкі разбітых гаршкоў проста выкідваліся. І яны захоўваліся амаль у любой глебе даволі доўга.Сапраўды, нашы продкі на працягу многіх стагоддзяў выкарыстоўвалі ганчарны посуд з раніцы да вечара ў паўсядзённым жыцці. Але важным з’яўляецца і шырокае выкарыстанне ганчарнага посуду ў традыцыйнай абраднасці сялян Паазер’я. Бяросту пачалі ўжываць у якасці матэрыяла для рамонту разбітага альбо трэснутага керамічнага посуду яшчэ ў эпоху неаліта, калі на нашых землях толькі з’явілася ганчарства. Кару з абодвух бакоў накладалі на месцы пашкоджанняў і замацоўвалі шнурком, які прасоўваўся праз загадзя прасвідраваныя адтуліны ў чарапку. Пасля гэтага пасудзіну можна было выкарыстоўваць далей, але толькі для захавання сухіх рэчываў. З цягам часу змянілася як тэхналогія вырабу керамікі, так і спосабы яе рамонту. Пашкоджаны посуд пачалі змацоўваць з дапамогай перапляцення тонкіх берасцяных стужак, што пазбавіла ад неабходнасці ў свідраванні адтулін для шнуркоў. Надзейных дадзеных, аб тым калі на тэрыторыі Беларусі ўзнік такі спосаб рамонту няма Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Вядома, што кераміка, абвітая стужкамі бяросты, была выяўлена падчас археалагічных раскопак шэрагу старажытнарускіх гарадоў: Масквы, Ноўгарада, Пскова, Старой Ладагі, але гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра верхнія пласты Позняга Сярэднявечча. Так, пры раскопках Масквы гаршчкі, аплеценыя бяростай з мэтай рамонту, былі знойдзены ў слаях XV–XVI ст.. У канцы XIX ст. аб аплятанні керамікі бяростай на беларускіх землях з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы. Пэўную інфармацыю пра гэту традыцыю на Віцебшчыне паведаміў М.Я. Нікіфароўскі. Паводле яго звестак аплётку рабілі для трываласці на самых розных відах часта толькі набытага і не пашкоджанага посуду: слоіках, гарлачах, гаршчках, “кухліках”, гляках [4; с. 84–92], пасля чаго яны атрымоўвалі яшчэ і агульную назву “берасцень” (у арыг. “бирисцень”) [4; с. XVI]. Абгортвалі бяростай нават чарапкі разбітых гаршчкоў альбо збаноў, якія потым служылі ў якасці сальніц [4; с. 73]. Увесь гэты посуд, акрамя сталовых місак, у асноўным прызначаўся для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, найперш вадкасцяў. Берасцяная аплётка акрамя павышэння трываласці змяншае цеплаправоднасць посуду, што станоўча ўплывае на названыя функцыі. Па меркаванню Я.М. Сахуты традыцыя аплятання ганчарных вырабаў бяростай ў канцы XIX – першай палове XX ст. існавала ў “кампактным арэале”, які ўключаў заходнюю частку Паазер’я і сумежныя землі Літвы. Аднак можна з упэўненнасцю сцвяржаць, што кераміка з берасцяной аплёткай была распаўсюджана, няхай і не так масава, на значна большай тэрыторыі. Аб гэтым сведчаць як прадметы з музейнага збору, так і лінгвістычныя дадзеныя. Слова “берасцень” у значэнні керамічнай пасудзіны, абвітай бярозавай карой, ужывалі таксама ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Паазер’я. Асабліва цікава, што вядома яно не толькі на поўначы, але і на поўдні краіны. Так, у “Дыялектным слоўніку Брэсчыны маецца запіс: “БЕРАСЦЕНЬ м. Гаршчок ці збан, аплецены бяростай. Узялі берасцень, і пайшлі па ягады. Юндзілы Пруж.”. У матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны пазначана: “БЕРАСЕНЬ (бераснік) м. гаршчок (аплецены бяростай). Масла наліваюць у берасень, і яно тады можа стаяць год і болей (Асінаўка, Чач.); У нас гаршчок апляталі бяростай, і завецца бераснік (Там жа)” . Варта адзначыць, што на тэрыторыі сучасных Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў берасценем маглі называць любы гарлач, нават без берасцяной аплёткі. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб даўнасці і асаблівай пашыранасці традыцыі абгортваць керамічны посуд бяростай у дадзенай мясцовасці. Амерыканскі мастацтвазнаўца Э. Стэллаццыо, які вывучаў літоўскае народнае ганчарства, выказаў думку аб тым, што аплятанне керамікі бяростай было найбольш распаўсюджаным менавіта ў тых рэгіёнах, дзе выраблялася мала якаснага посуду. З-за існуючага дэфіцыту ў такіх месцах яго цанілі і пры пашкоджанні імкнуліся адрамантаваць ці проста зрабіць больш трывалым. Гэта цалкам слушна і ў дачыненні да тэрыторыі нашай краіны. У заходніх раёнах Паазер’я было толькі некалькі адносна невялікіх ганчарных асяродкаў гарадскога тыпу з развітай вытворчасцю. Вясковая ж кераміка, вырабленая архаічнай тэхнікай налепу, звычайна не апляталася. Э. Стэллаццыо на аснове расповеду літоўскага рамесніка Вітаўтаса Раманаўскаса апісаў тэхналогію аплятання керамікі берасцянымі стужкамі, прычым, што апошні даведаўся некаторыя сакрэты гэтага працэсу ў калегі з Беларусі. Бяросту нарыхтоўвалі вясной у спрыяльнае надвор’е, калі яна не надта сухая і не надта вільготная, і лёгка аддзяляецца ад дрэва. Кару рассякалі па-спіралі і здымалі з дрэва ў выглядзе асобных стужак, якія потым сушылі. Калі ўзнікала неабходнасць, высушаную бяросту запарвалі ў вадзе разам з рыбінай луской, што часова рабіла яе больш эластычнай, а затым чысцілі і абразалі пад патрэбную пасудзіну. Неабходнага памера стужкі спачатку прымацоўвалі да ганчарнага вырабу натуральным клеем са смалы, пасля чаго перапляталі, звычайна ў выглядзе касой сеткі. Цікава, што ў Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца керамічная пасудзіна, абвітая бяростай у тэхніцы, падобнай да прамога пляцення. Пасля высыхання, кара ўсядала і шчыльна сцягвала чарапок. У завяршэнні бяросту насычалі ільняным маслам з пчаліным воскам, каб абараніць яе ад вільгаціУ наш час на Віцебшчыне тэхналогия аплятання ганчарнага посуду працягвае існаваць і развіцца. Гэтаму спрыяюць і абласныя курсы па гэтаму віду творчасці, якія перыядычна праводзяцца. Разам з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва берасцянікі ўсё часцей экспануецца на выставах. Майстры прымаюць удзел святах, конкурсах, выставах, канферэнцыях, не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, Сектар культуры Браслаўскага райвыканкама, Навукова-даследчая ўстанова культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў”, ДУК “Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці”, ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна”, ДУК “Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці”, ДУК “Лепельскі Цэнтр рамёстваў”, ДУК “Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, ДУК “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр культуры” Паходжанне элемента: Аплятанне ганчарнага посуду бяростай у свой час было вядома на значных тэрыторыях лясной зоны Еўропы, але ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя бытавала толькі дзе-нідзе ў яе запаведных куточках: на Рускай Поўначы, у Карэліі, скандынаўскіх краінах. Найбольш выразны і кампактны рэгіён яго бытавання – беларуска-літоўскае Паазер’е, дзе гэтым займаліся яшчэ ў перадваенныя часы: на Пастаўшчыне, Глыбоччыне, Браслаўшчыне. Колішнія ўзоры аплеценага бяростай посуду тут магчыма адшукаць і сёння, што з поспехам робяць мясцовыя музейшчыкі, энтузіясты, майстры і спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў. Адшуканыя ўзоры ганчарнага посуду з берасцяной аплёткай вызначаюцца характэрным, непаўторным каларытам. Вядома, аплятанне берасцянымі стужкамі рабілася з чыста практычнымі мэтамі – для павышэння трываласці вырабленых гліняных пасудзін або прадаўжэння іх бытавога выкарыстання ў выніку пашкоджанасці; пэўна, значэнне мела і павышэнне цеплаёмістасці. Нас жа не пакідае абыякавымі іх каларытны выгляд і несумненныя дэкаратыўныя адметнасці. Характэрныя для рэгіёна ёмістыя, масіўныя, слабапрафіляваныя, “стаўбунаватыя” формы (мясцовая назва гладыша – стаўбун) вызначаюцца своеасаблівай архаічнай суровасцю, якая згладжваецца і ажыўляецца косым або спіральным узорам з залацістых стужак бяросты, што ўкрывае тулава пасудзіны ад донца да венчыка. Прадстаўленыя дакументы і матэрыялы грунтоўна і падрабязна (на ўзроўні сапраўднага навуковага даследавання) асвятляюць гісторыю, сучасны стан і характар ганчарнага рамяства ў рэгіёне, у тым ліку традыцыю аплятання посуду берасцянымі стужкамі. Тут яна бытавала даўжэй чым дзе – недзе да 1930-х гадоў. У пасляваенныя часы, як і ганчарства ў цэлым, арыгінальнае рамяство выйшла з побыту, яго ўцалелыя ўзоры не цікавілі нават музейшчыкаў. У канцы стагоддзя адзначаюцца эпізадычныя спробы асобных майстроў (В. Зінкевіч, А. Бараўцова) ажывіць забытую традыцыю, але толькі апошнім часам спецыялісты Віцебскага абласнога цэнтра народнай творчасці мэтанакіравана і ўсур’ёз заняліся адраджэннем унікальнага віду ганчарнага рамяства ў яго аўтэнтычным выглядзе. Яны актыўна разгарнулі даследчыцкую дзейнасць, дэтальна вывучылі ўсе музейныя артэфакты, апыталі яшчэ жывых сведкаў і ўдзельнікаў колішніх ганчарскіх працэсаў, зацікавілі рамяством маладых майстроў-ганчароў. У выніку сёння мы маем амаль дзясятак майстроў, якія актыўна займаюцца адраджэннем і развіццём даўняй мясцовай традыцыі аплятання ганчарнага посуду берасцянымі стужкамі. Адноўленая традыцыя – не толькі проста ўклад у гісторыю нашай мастацкай спадчыны, хоць нават і само па сабе гэта вельмі важна для нацыянальнай культуры. Адначасова праводзіцца актыўная папулярызатарская работа, пошукі магчымасцей уключэння арыгінальнага рамяства ў сучасныя культурныя працэсы. Рэгулярна праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па развіцці і папулярызацыі рамяства: выстаўкі, конкурсы, майстар-класы, курсы, семінары і інш. Карацей, берасцянікі ў іх традыцыйным вырашэнні ўжо заяўляюць пра сябе як своеасаблівы брэнд Віцебшчыны і заслугоўваюць падтрымкі з боку дзяржавы шляхам прызнання іх як нацыянальнага культурнага набытку. Стан бытавання: менш распаўсюджаны Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Элемент існуе на тэррыторыі паўночнай Беларусі, для мясцовасці характэрны змешаныя ліственыя лясы. Бяроза – дрэва, якое выкарыстоўвалась у вясковай гаспадарцы для розных патрэб. Бяроза – сімвал міравога дрэва, плоднасці і аднаўлення. Бяроста – матэрыял, з якога рабіўся посуд для захавання і збірання і лічыцца, папярэднікам керамічнага посуду. Бяросту выкарыстоўвалі ў старажытным пісьменстве, рабілі з яе дзёгаць, распальвалі вогнішча. Бярозавы золак выкарыстоўвалі для мыцця бялізны. Бярозавымі венікамі парылісь ў лазні. Глыбоцкі раён Развіццё гандлю ў пачатку ХХ стагодзя ў мястэчку Глыбокае дазволіла развіваць ганчарнае рамяство ў гэтым рэгіёне. Гліняны посуд абплятаўся берасцянымі стужкамі ў першую чаргу з практычнай мэтай, каб павялічыць трываласць вырабу і цеплаёмістасць посуду. Аднак трэба адзначыць і каларытнае аблічча керамікі, якую надаюць абплеценыя стужкі бяросты. Лепельскі раён У XVI-XVII ст.ст. гарадское ганчарнае рамяство дасягло свайго росквіту. У гэты час ганчарныя цахі былі ў многіх гарадах Беларусі. Па самым прыблізным даным на рубяжы апошніх стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі налічвалася больш 300 паселішч з развітым ганчарным рамяством. У Віцебскай вобласці, ганчарствам займаліся ў Бешанковічах, Гарадку, Глыбокім, Чашніках і ў Лепелі.Iснуе думка, што назва горада Лепель паходзіць ад слова ”лепяць“. Гэта сцвярджаюць таксама і вынікі раскопак, праведзеныя ў 70–х гадах на тэрыторыі раёна (в. Ст. Лепель, в. Бароўка, в. Ворань). На месцах былых стаянак знойдзена мноства абломкаў вылепленага ў ручную і на ганчарным крузе посуду. Паверхня яго была аздоблена арнаментам з насечак, нарэзаў у выглядзе гарэзантальных паяскоў, зiгзагай, ромбаў. Ганчарства канца ХІХ – пач ХХ ст.ст. з’яўляецца найбольш значным перыядам мастацтва керамікі на Лепельшчыне. У пачатку ХХ-га стагоддзя на Віцебшчыне працавала больш за 1000 майстроў. Асабліва на Лепельшчыне з 1900-х па 1930 гг працаваў ганчар Тухта Спірыдон Іванавіч. Старажыла Воюш Праскоўя Пятроўна ўспамінае: ”Дом майстра знаходзіўся на беразе Лепельскага возера і падзяляўся на дзве палавіны: жылую і рабочую. У рабочай палавіне знаходзіліся ганчарны круг і горн для абпалу вырабаў. Горн быў заглублен пад падлогу і тапіўся дравамі. Спірыдон Іванавіч Тухта вырабляў гаршкі, гарлачыкі, кубкі з ручкай, збаны, міскі, талеркі, тазы, а для дзяцей – дзіцячы посуд, свісцелкі і цацкі. Характэрным дэкорам яго посуду былі палосы і хвалі, якія наносіліся белай глінай па верхняй частцы тулава. Глазур’ю вырабы абліаліся толькі да ўзора. Гатовы посуд прадаваўся ў прыватнай краме майстра на базарнай плошчы. Вырабы вывозіліся на продаж і ў вескі раёна.“ (са слоў запісала М.В. Саўчанка). На знешні выгляд выраба спрыялі матэрыялы, якія выкарыстоўваліся для яго стварэння. Калі бярозы распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, то якасць гліны ў розных рэгіёнах адрозніваецца. Там, дзе яна сухая, форма глякаў амаль цыліндрычная, а вось на Лепельшчыне гліна больш жырная, і таму форма посуда больш выразная, акруглая. Тэхналогія аплятання ганчарных вырабаў бяростай выкарыстоўвалася ў Віцебскай вобласці і менавіта на Лепельшчыне. Нажаль керамічны посуд часта б’ецца, і яго трэба рамантаваць. Берасцяныя стужкі надавалі другое жыцця пашкоджанаму посуду, а таксама дадавалі ганчарным вырабам трываласцi і цеплаёмiстасцi. Міёрскі раён Традыцыя вырабу посуду аплеценага берасцяной стужкай на Міёршчыне пачала сваё існаванне ў гандлёвым горадзе Дзісна. У навакольных вёсках існавалі месцы знаходжання гліны, якую дабывалі ў неабходнай неабмежаванай колькасці. Развіццю ганчарства спрыяла даволі вялікая колькасць насельніцтва ў гэтым населеным пункце. У канцы XVII - пачатку XIXст. У Дзісне жыло каля 2100 чалавек. Колькасць жыхароў павялічылася да 1840г. і склала тады 2975 чалавек. У наступныя 20-ць гадоў колькасць насельніцтва вырасла амаль на 75%, і ў 1858г. у горадзе жылі ўжо 5183 чалавекі. Дзісна становіцца адным з буйнейшых гарадоў Віленскай губерні. Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складаў больш за 100 чалавек. У 1915 годзе ў Дзісне з улікам бежанцаў і эвакуіраваных з Вільні і Гродна было 15000 жыхароў. Яшчэ ў сярэднявеччы Дзісна была вядомая як цэнтр транзітнага гандлю на Заходняй Дзвіне. Гэтая рака да другой паловы XIXст. была асноўным транспартным шляхам з паўночных беларускіх зямель – у Рыгу, да Балтыйскага мора. Буйныя здзелкі заключалі на штотыднёвых рынках, хаця гараджане і вяскоўцы на іх займаліся таксама дробным рознічным гандлем. Рэалізоўвалі прадукты харчавання , статак, рыбу, уласныя вырабы, сярод якіх быў і ганчарны посуд. Штодзённа рознічны гандаль вёўся ў лаўках. У 1858г. 13 лавак было з цэглы і 60 драўляных. Акрамя штотыднёвых рынкаў у горадзе правадзіліся два штогадавыя кірмашы. Яшчэ меншыя павятовыя кірмашы былі ў Троках і Вілейцы. Дзісненскія купцы гандлявалі з Рыгай, Віцебскам, Полацкам, Смаленскам і інш. гарадамі. Але гандлёвыя шляхі ішлі не толькі па рэках. З Мінска ў Дзісну праз Лагойск, Докшыцы і Вілейку ішла дарога 2-га разраду. Па правым беразе Дзвіны яна працягвалася ад Полацка і называлася “купецкім трактам”. Да Мінска на 120 вёрст шляху было 7 мастоў і 39 гацяў. Былі яшчэ дарогі мясцовага значэння, зімой ездзілі па замёрзшай Дзвіне, плавалі па ёй 230 дзён. Сенненскі раён Сенненшчына - благадатны край для вывучэння гісторыі, хоць многае знішчана часам і людзьмі. Даследаваннем займаюцца гісторыкі, мастакі, майстры. За апошні час у Сенненскім раёне атрымалі новы штуршок у развіцці краязнаўства, рамёстваы і промыслы. Народныя рамёствы, традыцыі - гэта падмурак, на якім стаіць, будуецца жыццё. Веданне мінулага дапамагае зразумець сучаснасць, усвядоміць і прадбачыць будучыню. Сенненскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. На тэрыторыі раёна размешчана 5 радовішчаў глін і суглінкаў, 3 радовішча пяска. Балансавыя запасы гліны - 3895 тыс. куб.м., для вытворчасці цэглы і камянёў керамічных (найбольшыя - ва ўрочышчы ”Ракіта“, урочышча ”Папоўка“). Сенненшчына здаўна славіцца рамесніцкімі традыцыямі. Для нашых продкаў менавіта гліна была адным з галоўных матэрыялаў. Гліну як сыравіну для ганчарства здабывалі ў кожнай мясцоваці.Традыцыі вырабу глінянага посуду без значных змен захаваліся і да сярэдзіны ХХ ст. Аднаўленне традыцыйнай керамікі ў Сенненскім раёне распачалося ў другой палове 1990-х гадоў, калі ў 1993 годзе быў створаны Сенненскі раённы Дом рамёстваў. Пэўным стымулам для гэтага працэса сталі экспедыцыі да носьбітаў традыцый мясцовай керамікі. Падчас даслядавання раёна і апытанняў жыхароў, дзякуючы намаганням майстра Квашко У. І., быў сабраны матэрыял аб самабытнай Сенненскай кераміке. Было дано другое жыццё амаль што знікламу віду рамяства. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Віцебска-магілёўскія гаворкі паўночна-ўсходняй групоўкі гаворак і віцебска-віленскія гаворкі паўночна-заходняй групоўкі гаворак асноўнага беларускага дыялектнага тыпу з ужываннем русізмаў. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Нож, гліняны посуд, воск, рыб’я луска, ільняны алей, тканіна, крухмал, мука, начынне для награвання вады. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Вядзецца няспынная праца па распаўсюджванню тэхналогіі элемента. Праз выставы, майстар-класы, паказы ў майстэрнях, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы. Значным фактарам для развіцця ганчарства з’яўляецца ўдзел у выставачнай дзейнасці, конкурсах, дзе майстры знаходзяць паразуменне, назапашваюць інфармацыю, набываюць вопыт параўнання сваіх твораў з іншымі. Няспынная работа вядзецца дзяржаўнай ўстановай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” па папулярызацыі і распаўсюджванню дадзенага віда творчасці. Пачынаючы з 1995 года на Віцебшчыне прайшлі наступныя мерапрыемствы: 1995 г. – першае абласное свята “Ганчарны круг” (г.п.Обаль, Полацкі раён), 1996 г. – Рэспубліканскае свята-конкурс “Ганчарны круг” (в.Бачэйкава, Бешанковіцкі раён), 1998-1999 гг. – Міжнародны конкурс майстроў народных рамёстваў, 2006 г., 2008 г. – абласны пленэр па ганчарству “Гліна спявае” (п.Акцябрьскі, Віцебскі раён), 2007 г. – Міжднароднае свята ганчарнага і кавальскага мастацтва “Гліна, агонь і майстры” у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, 2008-2011 гг. – гарадскі пленэр керамікі “ИЗО-ТЕРРА” (г.Віцебск), 2018 г. – конкурс па кераміцы і ганчарстве “Гліна спявае” у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, 2020-2022 гг. – Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурс ганчароў “Гліна спявае” (г.п.Копысь, Аршанскі раён). У Міжнародным пленэры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і конкурсе ганчароў “Гліна спявае” прымаюць удзел майстры керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства. У 2023 годзе вынікам работы па даследаванню элемента стала адкрыццё абласной выставы-прэзентацыі ”Берасцянікі Віцебшчыны. Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду“ у рамках ХХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, на якой былі прадстаўлены артэфакты з фондаў устаноў Віцебскай вобласці, а таксама адноўленыя вырабы носьбітамі і пераемнікамі ўнікальнага майстэрства. Такім чынам узрастае зацікаўленасць грамадства ў справе адраджэння традыцыі вырабу аплеценага бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Ключавыя словыПрыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |