Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Выцінанка – ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай або каляровай паперы. З канца 19 ст. сустракаецца ў інтэр’еры сялянскага жыцця на тэрыторыі Беларусі, выцінанкай аздаблялі вокны, сцены, мэблю, выкарыстоўвалі у якасці элементаў для святочных убораў, галаўных ўбораў, элементаў каляднай зоркі. Выцінанкі штогод замяняліся на новыя. У цяперашні час выцінанкі выконваюць з дапамогай нажніц, разцоў з белай альбо рознакаляровай паперы. Тэхніка вырабаў выцінанкі здаецца вельмі простай, але патрабуе веданне асноў кампазіцыі, настойлівасці, захаплення гэтай справай.
  • Першаўзоры беларускай выцінанкі, як і гродзенскай, захаваліся ў адзінкавых экзэмплярах. Дзякуючы энтузіястам-даследчыкам народнай культуры, асобныя вырабы з паперы ўтылітарнага прызначэння былі зафіксаваны на фота і змешчаны ў вядомых рэспубліканскіх выданнях па традыцыйнай культуры. Пры даволі масавым бытаванні выцінанкі рэгіянальныя асаблівасці прасочваюцца невыразна. Больш дакладныя звесткі пра рэгіянальныя (лакальныя) асаблівасці гэтага народнага мастацтва даюць успаміны старэйшых носьбітаў традыцыі выразання з паперы. Так, на Навагрудчыне існавала адметная тэхніка ўпрыгожвання папяровымі ўзорамі свайго жылля. Мясцовыя гаспадыні не толькі дэкарыравалі палічкі і рэзалі сняжынкі на Каляды, але і рабілі складаныя (рапортныя) фіранкі на вокны, ручнікі-набожнікі, сурвэткі пад пірагі. Асновай такіх вырабаў з’яўляецца ромбавідная сетка, якая імітуе ячэйкі гардзіннага палатна, вязанага з нітак. На іх размяшчаюцца сіметрычныя буйныя кветкі або букеты, а па краях выбіваюцца зубчыкі паўмесяцам або вугольнікамі. Для работы скарыстоўвалі толькі ёмкія, шчыльныя лісты паперы (цяпер – ватман). Дзеля больш дакладнай імітацыі гафтаваных вырабаў традыцыйную тэхніку выразання дапаўнялі адметнымі прыёмамі: выбіваннем кружкоў трубачкамі, выразанне нажом на дошцы, выбіванне ўзораў цвіком альбо долатам з дапамогай малатка. Гэта адметная тэхніка “выбівання” пэўнага малюнка на паперы існавала на Навагрудчыне ў 30-я і пасляваенныя гады мінулага стагоддзя. Пэўны час традыцыя была забыта. І толькі ў 1998 годзе дзякуючы супрацоўніку Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Ніне Пятроўне Шурак (1932-2009) навагрудская выцінанка-выбіванка набывае новае жыццё. У 2016 годзе традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У творчасці большасці гродзенскіх майстроў выцінанкі прасочваюцца элементы традыцыйнага рамяства ў спалучэнні з асабістым мастацкім пераасэнсаваннем. Такі падыход да мастацтва выцінанкі характэрны майстрам г.Гродна, Гродзенскага раёна, г.Ліды. Гэта натхняе творцаў звяртацца да вытокаў народнай культуры і праз выцінанку тактоўна яе трансліраваць у сучасным асяроддзі. У работах майстроў выцінанкі з Астравецкага, Воранаўскага, Карэліцкага, Мастоўскага, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў асабісты мастацкі стыль пераважае. Нездарма сучаснае майстэрства выцінанкі часам называюць “папяровай графікай”, а мастацкія кампазіцыі, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі, параўноўваюць са “станковымі” творамі
  • Выцінанка – від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай ці каляровай паперы. Выцінанкі бываюць геаметрычнымі, расліннымі ці нават сюжэтнымі, з выявамі людзей ці жывёл. У Беларусі выцінанка была найбольш распаўсюджана ў ХІХ – першай палове ХХ стагоддзяў. Выкарыстоўвалася для ўпрыгожання жытла, як аздоба інтэр’ера ці яго асобных элементаў да свят і ўрачыстасцей. Папяровыя фіранкі на вокнах, абклады на абразах, узоры на сценах і мэблі былі папулярныя пасля вайны ў вёсцы. Жанчыны рабілі іх, каб упрыгожыць хату на Раство ці Вялікдзень. Выкарыстоўвалі паперу, бо яна была танная. Бывала, што ўзоры выразалі нават з газеты. На Беларусі захавалася не так шмат старажытных узораў дадзенага віду народнай творчасці. Гэта звязана з нетрываласцю матэрыялу. Калі выцінанка мела непрывабны выгляд, то яе замянялі на новую, захоўваць старыя не мела сэнсу, бо іх стваралі адносна лёгка і хутка. Таму вельмі складана прасачыць рэгіянальныя асаблівасці беларускай выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява. Даследчыкі кажуць аб адраджэнні гэтага віду народнай творчасці ў апошнія два дзесяцігоддзі. Адыход ад практычных і ўтылітарных функцый, набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, імкненне і здольнасць адлюстраваць любую тэму прывялі да іншага стаўлення да выцінанкі. Цяпер гэта аб’ект музейных калекцый, выстаў народнага мастацтва; арыгінальны падарунак і сувенір. У творчасці ўсіх сучасных майстроў-выцінаншчыкаў, нягледзячы на разнастайнасць тэм і прыёмаў, прасочваецца сувязь з традыцыяй. Тэматыка твораў рознабаковая – ад адлюстравання побыту, фальклору, міфалогіі, традыцыйных свят і абрадаў, замалёвак народнага жыцця, помнікаў архітэктуры да глыбока філасофскіх сюжэтаў. Кожны чалавек можа займацца выцінанкай, выразаць кветкі, рабіць закладкі ў кніжкі, пано ў інтэр’еры. Гэта дэмакратычны від мастацтва, якім можа займацца любы чалавек, у любым узросце, не абавязкова мець надзвычайныя здольнасці.
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля