Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Тэхналогія вырабу драўлянага бандарнага посуду першапачаткова была шырока распаўсюджаная сярод жыхароў вёскі Рылавічы Іванаўскага раёна, а з 2000 года лягла ў аснову праграмы і вучэбнага плану дзяржаўнай установы адукацыі «Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці». Выраб драўлянага бандарнага посуду ў в. Рылавічы – у яго спрадвечным, праўдзівым варыянце – унікальны тым, што для яго не трэба нічога штучнага. Бондарамі ў в. Рылавічы спакон веку былі толькі мужчыны. Звязана гэта з тым, што рамяство патрабуе прымянення немалой фізічнай сілы. Дадзенай традыцыі прытрымліваюцца на сённяшні дзень і ва ўстанове адукацыі. Рылавіцкія майстры з вялікай адказнасцю адносіліся да выбару пароды дрэва. Яе прымяненне, ў першую чаргу, залежала ад прызначэння бандарнага посуду. У сваёй практыцы майстры падбіралі і выкарыстоўвалі мясцовую пароду драўніны. Ад выбару матэрыялу залежыць і трываласць бандарнага посуду. Пачынаючы нарыхтоўку клёпак для бочкі, майстар у першую чаргу звернецца да дубовай драўніны (8-гадовай сушкі) або лісцяныя пароды драўніны. Бочкі, зробленыя з драўніны гэтых парод, вытрымліваюць самыя неверагодныя нагрузкі, асабліва пры перавозцы ці перакатванні з месца на месца. Мясцовая тэхналогія вырабу бандарнага посуду ажыццяўлялася па мерках заказчыка (сажань, аршын, плячо, далонь). Гэта было звязана з тым, што прадукт, які знаходзіцца ў такім посудзе, пачне рэзанаваць з арганізмам гэтага чалавека. Мясцовыя бондары лічылі, што гэта прынясе ўладальніку здароўе і радасць. Выкарыстанне шаблонаў і лекал, адпаведных форме і памерам пэўнага бандарнага посуду не ўжывалася, гэта знайшло сваё адлюстраванне ў ідэнтычным драўляным посудзе. Пры вырабе бандарнага посуду народныя майстры выкарыстоўваюць толькі традыцыйныя сталярныя, слясарныя і спецыяльныя бандарныя інструменты. У сучасных умовах ва ўстанове адукацыі выкарыстоўваецца і станочное абсталяванне.
  • Простаедвухнітовае ткацтва – гэта самае распаўсюджанае перапляценне, якое выступае ў якасці ўніверсальнага фону для дэкору, выкананага ў іншых ткацкіх тэхніках. У такой тэхніцы выраблялі тканіны на адзенне (палатно для кашуль, спадніц, фартухоў), ручнікі, посцілкі, ходнікі. Вырабы, выкананыя ў тэхніцы простага двухнітовага ткацтва, захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі вясковымі сем’ямі Ваўкавыскага раёна. Як рэгулярны занятак і хатняе рамяство простае двухнітовае ткацтва ўжо сустракаецца вельмі рэдка. Носьбіты традыцыі перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках у раённым Цэнтры рамёстваў у г.п. Рось. Традыцыя двухнітовага ткацтва была характэрна для ўсёй Ваўкавышчыны. Яна мае адметныя лакальныя варыяцыі, адлюстроўвае характар мясцовай і рэгіянальнай культуры і прызнаецца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны.
  • Інсітнае (наіўнае) мастацтва з’яўляецца галіной выяўленчага мастацтва, творцы якога не маюць прафесійнай адукацыі і працуюць ў адпаведнасці з уласным разуменнем прыгажосці і патрэбай самавыказвання. “Іnsіtus” на лаціне азначае “дадзены ад прыроды”. У сусветнай мастацкай практыцы ўпершыню тэрмін “insita” у дачыненні да творчасці мастакоў-аматараў быў ужыты славацкім даследчыкам Штэфанам Ткачом у 1966 годзе. Інсітнае (наіўнае) мастацтва з'яўляецца адной з яркіх з'яў мастацкай культуры ХХ стагоддзя, мадэрнізаванай формай народнай культуры. Прыкладам можа быць Хлебінская школа ў Харватыі, дзе інспіраваная мастаком Крышто Хегедышычам непрафесійная жывапісная творчасць сялян стала нацыянальным брэндам. У Віцебскай вобласці творчасць мастакоў-самавукаў мае карані ў гарадской народнай культуры ХVІІ-пачатку ХХ ст. (народны абраз, сценапіс, гарадская шыльда, драўляная скульптура, маляваны дыван) і звязана з мастацкай школай Ю. Пэна і сусветна-вядомага мастака М. Шагала. Да 1980-х гг.творчасць мастакоў-самавукаў развівалася на двух узроўнях: ў межах народнай вясковай культуры і арганізаванага аматарскага руху пры дзяржаўных установах культуры. На працягу 1960-1980-х гг.сталі вылучаць больш вузкі напрамак непрафесійнай творчасці, які атрымаў першапачаткова дэфініцыю “прымітыў”, а ў 1990-х – “іnsітa”. Менавіта з гэтай дэфініцыяй была праведзена ў 1991 г. ў Віцебску абласная выстаўка “Талент шчырага сэрца”. Прадстаўленыя на ёй творы сталі хрэстыматыйнымі ўзорамі інсітнага мастацтва. Эспазіцыя складалася з двух раздзелаў.Творчасць мастакоў сялянскага паходжання (Л. Каляга, В. Жарнасек, В. Цяцёркін, Б.Лабкоўскі, М. Юхно, П. Зеляўскі Ф. Максімаў) дэманстравала сувязь з традыцыйнымі сялянскімі рамеснымі тэхналогіямі, фальклорны пачатак і хрысціянскія іканаграфічныя вобразы. Творчасць гарадскіх мастакоў (П.Баранаў, Я.Ушал, М.Сайфугаліева, А.Печаніцын, А.Кузьмін, В.Плешкаў, М.Байцоў) выяўляла сваю ўкарэненасць у прастору Віцебска і яго ваколіц, паўсядзённае жыццё віцяблян. У якасці духоўных каштоўнасцей інсітнага мастацтва вызначаюць яго непарыўную сувязь з жыццёвымі абставінамі творцы, інспіраванасць выклікамі яго лёсу, прымацаванасць творчасці да роднага краю з усімі яго рэаліямі. Глядацкую аўдыторыю інсітнага мастацтва прываблівае паэтыкарамесна-працоўнай, земляробчай, любоўна-сямейнайідыліі. У суб’ектыўнай наратыўнасці інсітнага творцы засўсёды прысутнічае агульнавыпрацаваныя народам адзнакі гістарычных падзей, каштоўнасці народнай этыкі, адметныя формы нацыянальнага жыцця. Мастацка-стылёвыя вартасці інсітнага мастацтва, як першабытнага і дзіцячага, звязаны з першаснасцю творчага працэсу,цэласным і непасрэдным светаўспрыманнем, своеасаблівым для кожнага аўтара спосабам самавыяўлення. Ідылічна-казачная карціна свету і гратэскны рэалізм складаюць аснову інсітнага мастацтва, таксама могуць прысутнічаць вобразы экзістэнцыяльнага і візіанерскага характару. Ідэаграфічнасць, рэдукцыя вобразу да архетыпу, міфалагічная свядомасць заўсёды выдаюць інсітнага мастака. Яго творчы метад адзначаны элементамі мадэлявання вобразу па памяці, ці па ўяўленню. Інсітны творца працуе ў розных жанрах і з рознымі матэрыяламі, але пераважаюць графіка, жывапіс, дэкаратыўнае маляванне (дываны), пластыка (разьба па дрэву, мармуру, лепка з гліны, пластыліну, гіпсу, цэменту), брыкалаж (аб’екты з падручных матэрыялаў). Творчая спадчына інсітных мастакоў захоўваецца ў фондах раённых гісторыка-краязнаўчых музеяў, раённых Дамах рамёстваў, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”. Інсітнае мастацтва Віцебшчыны вядома далёка за межамі краіны, творы мастакоў экспанаваліся на міжнародных выставах, у тым ліку “Insita-97” (Славакія) , “Фестнаіў” (Расія) , выстаўках народнага мастацтва ў Антрубах (Польшча)
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля