Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • З даўніх часоў у Маларыцкім раёне распаўсюджана характэрная для рэгіёна традыцыя выпякання грачанага хлеба. Тэхналогіяй выпякання духмяных боханаў па старадаўняму рэцэпту могуць падзяліцца мясцовыя гаспадыні, якія да нашых дзён беражліва захоўваюць традыцыю Боханы хлеба з грачанай мукі называюць грачанікамі. Каб атрымаліся сапраўдныя грачанікі, муку патрэбна браць толькі хатнюю, памолатую старым дзедаўскім спосабам – пры дапамозе каменных жонраў. У цеста дабаўляюць пшанічную муку, але продкі абыходзіліся без яе, а таксма масла, смятану, соль, зусім трошкі паразварванай прасянкі, цёртую бульбу і, на смак, адну-дзве каплі самагону. А яшчэ сыплюць чарнушку – ледзь прыкметныя чорныя крапінкі, араматнае насенне гэтай культуры прыдае гатовым грачанікам асабісты смак. Грачанікі выпякаюцца незалежна ад пары года або часу па патрэбе, гаспадыні гатуюць грачаны хлеб на розныя жыццёвыя падзеі: вяселлі, імяніны, хрысціны, пахаванні не абыходзяцца без гэтай традыцыйнай стравы. Сёння выпяканнем грачанікаў займаюцца ў вёсках Дрочава, Сушытніца, Хаціслаў, Грушка, Дарапеевічы, Брадзяцін, а такасама ў аграгарадках Арэхава і Гвозніца Маларыцкага раёна. У залежнасці ад месца бытавання традыцыі хлеб з грачанай мукі мае свае ўстойлівыя назвы, якія бытуюць ў мясцовай супольнасці і маюць свае фанетычныя асаблівасці, самыя распаўсюджаныя з іх: “грэчанык”, “бабка”, “грэчаны хліб”. Традыцыя выпякання хлеба амаль не змянілася, гаспадыні дзеляцца паміж сабой толькі сакрэтамі выпякання больш смачнейшага хлеба, пры гэтым старанна захоўваюць і прытрымліваюцца асноўным складнікам рэцэптуры і тэхналагічным этапам. Традыцыя выпякання грачанага хлеба перадаецца на лініі жаночага роду: ад маці да дачкі, ад бабулі да ўнучкі. Практыка элемента не перарывалася ўвесь час. Традыцыя падтрымліваецца ўсімі носьбітамі, якія лічаць яе важнай часткай свайго жыцця
  • Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі сем'яў гэтай мясцовасці ніколі не пераставалі выпякаць хлеб. Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды “пайшла замуж”. Жораўскі хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматарскаму аб’яднанню “Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” пры Жораўскім Доме народных традыцый. Даследаванне з’явы дало магчымасць засведчыць наяўнасць яе жывога бытавання на радзіме ў вёсцы Кузьмічы. Роды каранных кузьмічанцаў - Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя - выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах, у якасці гасцінцаў сваякам і знаёмым, на святы вёскі. Перыядычнасць выпякання розная залежыць ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень. Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць - не чарсцвець на працягу двух тыдняў. Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму “кулітка”, шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб. Калі маюцца выпіраючыя ў бакі кавалкі, так званыя “пальцы” ці “цыцкі”, то гэта адзнака добра выхадзіўшага цеста, гэтыя часткі заўжды былі прысмакай для дзяцей. Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Інгрыдыенты злучаюцца ў залежнасці ад віда выпякаемага хлеба. Іх існуе некалькі гатункаў: сітны - штодзённы, пшанічны - святочны, хлеб з прысмакамі, хлеб партызанскі, які ўтрымлівае інгрыдзіенты, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час, - размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў, што надае хлебу не толькі незвычайны смак, але і пэўныя сэнсы, звязаныя з гісторыяй, мясцовай культурнай спадчынай. Закваска ставіцца на ноч з адным гатункам мукі, раніцай падмешваецца другім гатункам, дадаюцца дадатковыя інгрыдыенты. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, “гарбузікі” – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба. Пасля ўсіх дадаткаў цеста “выходжваецца” яшчэ на працягу некалькіх гадзін у залежнасці ад тэмпературы паветра. Затым цеста дзеліцца на кавалкі, з якіх фарміруюцца боханы, яны садзяцца на лістах (клёна, дуба, капусты, або на разасланым чароце) на вымецены под печы ці на патэльнях, у некаторых сем’ях выкарыстоўваюцца драўляныя кружочкі аббітыя бляшанкай. Разам з боханамі хлеба выпякаюцца “скавароднікі” ці “перапечкі” – невялікія круглыя блінцы з хлебнага цеста, якія хутка гатуюцца. Цеста прымінаецца на патэльні і праколваецца пальцамі, каб “не ўставала”,яны могуць пячыся як “у духу” так і перад агнём, у той час як боханы-куліткі толькі “ў духу”. Мясцовая супольнасць з павагай адносіцца да сваёй спадчыны. Веды і ўменні па выпяканню хлеба захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням непасрэдна ад носьбітаў традыцыі ў сем’ях, а таксама пры непасрэдным удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага Дома народнай творчасці, клуба сучаснай вясковай кулінарыі “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага сельскага Дома культуры. Жыхары вёсак Кузьмічы і Жораўка, удзельнікі клубных фарміраванняў Кузьміцкага СДК і Жораўскага ДНТ традыцыю выпякання хлеба лічаць каштоўнай і вартай захавання
  • Банкуха – гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага жару ў печы. У Поразаве яго лічаць хто тортам, хто пірагом і гатуюць на вяселле, радзіны, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Для прыгатавання цеста неабходны 60 яек, 1 кг масла вяршковага вышэйшай тлустасці, 1 кг смятаны вышэйшай тлустасці, 1 кг мукі, 1 кг цукровай пудры, ванілін. Цеста замешваецца ў вялікай эмаліраванай пасудзе ўручную з захаваннем адмысловай тэхналогіі прыгатавання. Для выпечкі банкухі рыхтуецца спецыяльнае прыстасаванне – драўлянае “валко” з ліпы замацаванае на металічным стрыжні, які нагадвае калодзежную кульбаку. Прыстасаванне для выпякання ставяць на пліту перад печчу: з аднаго боку, дзе трэба круціць, кладуць на спецыяльную падстаўку, а другі канец замацоўваецца ў бакавой сцяне пліты. Гэтае прыстасаванне паўгадзіны разаграваецца каля добра прапаленай печы, пасля чаго гаспадыні прыступаюць да выпякання. Адна з жанчын павольна круціць “валко”, а другая палівае на яго цеста вялікай лыжкай. Пад “валко” ставіцца вялікі бляшаны паднос (бляха), каб у яго сцякалі лішкі цеста, таму што пры кручэнні, частка цеста застаецца на форме, а частка “злятае” у бляху. Так паступова наносіцца цеста, пакуль не займе ўсё “валко”. Кожны наступны слой цеста наліваеца, калі запёкся папярэдні. На працягу ўсяго выпякання сочаць за тэмпературай у печы, паступова падкідваючы тонка нарубаных дроў. Калі цеста скончылася, жар трэба выгарнуць на пліту і паступова дапякаць банкуху, каб яна хораша запяклася і была прыгожая з усіх бакоў. Гатовую банкуху асцярожна здымаюць з пліты і кладуць на дзве табурэткі для астывання. Затым лішняе цеста, якое запяклося на канцах прыстасавання абразаюць з дзвюх бакоў нажом, кладуць пірог на пер’евую падушку, накрытую ручніком, вымаюць “валко”. Так банкуха павінна паляжаць некалькі гадзін да поўнага астывання. Гатовы пірог трэба параўняць знізу, каб паставіць вертыкальна на паднос з прыгожай сурвэткай, і можна частаваць гасцей. Але можна і адкласці пачастунак, бо банкуха, дзякуючы сваёй тэхналогіі прыгатавання, захоўваецца некалькі месяцаў і не траціць пры гэтым высокія смакавыя якасці. Калі разрэзаць банкуху, якая знешне падобна на калючую ялінку або высокую вежу, то ўбачым малюнак як у спіла дрэва з відавочна выяўленымі гадавымі кольцамі, якія ўтвараюцца дзякуючы запяканню і падрумяньванню кожнага новага нанесенага пласта цеста. Гаспадыні могуць зрабіць пірог больш галінастым, для гэтага трэба круціць “валко” хутчэй, або больш гладкім, калі круціць павольней. У Поразаве ўменнем выпякаць банкуху валодаюць гаспадыні з некалькіх сямей у трох пакаленнях. Мясцовыя жыхары, жыхары суседніх вёсак і ўсяго раёна цэняць гэтае майстэрства і замаўляюць незвычайны кулінарны выраб на вялікія сямейныя або грамадскія святы. На аграсядзібе прапануецца гасцям прыняць удзел у выпечцы пачастунку, які вызначае адметнасць мясцовай кулінарнай спадчыны. Рэцэпт і знешні выгляд поразаўскай банкухі адрозніваецца ад родзічаў у суседніх краінах. Беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час як нямецкі баумкухен можа быць гладкім і дэкарыраваны шакаладам і глазурам. Поразаўская банкуха, якая трапіла ў Свіслацкі раён прыкладна ў пачатку XX ст., захавалася ў першапачатковым варыянце, без зменаў і модных кулінарных тэндэнцый
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля