Інвентар НКС - інвентарызаваныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай бытуе на тэрыторыі Клецкага раёна ў аг. Лазавічы ўжо больш за 30 гадоў і датуецца 20-мі гадамі ХХ-га стагоддзя носьбітамі вёсак Макраны, Кунцаўшчына, Лазавічы Клецкага раёна, якія гэтую традыцыю бачылі, ведалі са слоў старэйшага пакалення, а затым і самі ўдзельнічалі ў шчадраванні. Зімовы абыход двароў прыходзіцца на вечар з 13-га на 14-га студзеня. Адной з адметнатных рысаў мясцовага шчадравання — гэта тое, што ў абыходах удзельнічаюць толькі хлопцы і мужчыны. ...
  • Сямейна-родавы абрад Хрэсьбіны – адна са старадаўніх сямейных урачыстасцяў, звязаных з нараджэннем дзіцяці, якая суправаджаецца шэрагам рытуальных дзеянняў, накіраваных на яго сацыяльнае зацвярджэнне ў супольнасці і надзяленне здароўем і добрай доляй. Пасля народзін, бацькі хацелі пахрысціць дзіця як мага хутчэй, бо ў поле трэба хадзіць, работу рабіць, а нехрышчонае дзіця нельга на вуліцу насіць. У дзень хрышчэння бабка-павітуха выносіла нованароджанага і, аддаючы яго кумам, гаварыла: ”Даю Вам нехрышчонае, а прывязіце нам пасвяшчонае!“. Вярнуўшыся пасля царквы, ...
  • Свята Пятрок уяўляе сабой комплекс абрадавых дзей і праяў з традыцыйнай культуры, якія бытавалі ў вёсках Шыпілавічы, Обчын, Жораўка, Залуг, Рачэнь, Кузьмічы, Баянічы Любанскага раёна, а сёння складаюць аснову адноўленага свята Пятрок у в. Шыпілавічы. Асноўнымі кампанентамі падрыхтоўкі і святкавання з’яўляюцца:  абрадавыя дзеі свята Пятрок (абраканне, карагоды, замаўленне вагню, кумленне моладзі, грамадская юшка і іншыя);  гасцявы кірмаш на Петрака у вёсцы Шыпілавічы як увасабленне традыцыі гасцявых кірмашоў на Любаншчыне;  святочны праваслаўны малебен ля прыдарожнага крыжа;  практыка вырабу і нашэння ...
  • Традыцыя правядзення свята “Тры Каралі” на Гродзеншчыне – адметнае праяўленне лакальнай каталіцкай каляднай абраднасці. Уяўляе сабой абыход двароў з віншаваннямі гаспадароў, спевам калядных песень “Дзісяй Бэтлеем”, “Сардэчна матка”, “Пуйдзь мы вшыстцы да стаенкі” трыма “Каралямі-калядоўшчыкамі”, на галаве якіх надзеты блішчастыя кароны, на плячах прыгожыя накідкі чырвонага, сіняга, зялёнага колеру з зоркамі. У руках аднаго Караля – калядная зорка. Традыцыя распаўсюджана ў вёсцы Больцішкі Воранаўскага раёна, вёсцы Сцігане, аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна, а таксама ў ...
  • З даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі, што знаходзіцца побач з г. Слуцкам, да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд, яе канструкцыя мае адмысловую злучальную частку, дзякуючы якой зорка пакручваецца ў час выканання песень і цэнтральную відовішчную частку ў выглядзе обада, закрытага з боку гледачоў празрыстым матэрыялам, за якім нерухома замацавана запаленая свяча, што асвятляе біблейскі сюжэт ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва