Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей – жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі. “Сула” ў разуменні жыхароў Маркавіч і Гадзічава – гэта як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Слова “сула” мае розныя трактоўкі значэння. Гэта і рух, плынь, рака (чалавечая рака, якая цячэ па русле вуліц), і від зброі (дзіда ці рагаціна). Апошняе збліжае па сэнсу словы “сула” і “страла” (і адпаведна варыянты назваў абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”. Ваджэнне Сулы адбываецца на другі дзень Вялікадня. Пачынаецца ў вёсцы Гадзічава адразу пасля Велікоднай літургіі, што праходзіць у мясцовай Свята-Кацярынінскай царкве. Жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог ля царквы і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды (“танкí”) – колавы (“Як на нашай вуліцы шырокая возера”), змейкай (“крывы”: “А ў крывога танка, да не выведу канца”), карагоды-гульні “Чарнабрывы каралёк” і “Падшыбну кабыліцу”, падчас апошняга падкідваюць угору маленькіх дзяўчатак з воклічамі “Вялікае расці!”, “Здаровае расці!”. Пасля ўсе ўдзельнікі абраду становяцца ў шэрагі, узяўшыся пад рукі, і ідуць з песняй “Як ішла Сула” (лінейны карагод), а затым з прыпеўкамі і песнямі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы, уздоўж Кацярынінскага шляху. У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, “танкí” паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца гульнёй “Гарэпня”, спевамі “Як ішла Сула”, прыпеўкамі і песнямі пад гармонік. На ўсім шляху да Сулы далучаюцца ўсе ахвотныя. Завяршаецца абрадавае шэсце каля сельскага дома культуры, дзе маркаўчанка з кулічом на ручніку сустракае прадстаўніцу Гадзічава і яны хрыстосуюцца. Свята заканчваецца сумесным частаваннем і гуляннем. Ваджэнне Сулы – лакальная праява рэгіянальнага абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”, які мае багатую лакальную спецыфіку на такіх узроўнях, як назва, час і месца правядзення, структура, склад удзельнікаў, семантыка рытуальных дзеянняў, сімволіка прадметнай атрыбутыкі і г.д. Семантыка абраду “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне сканцэнтравана ў магічнай прымеркаванасці абрадавых дзеянняў і песень да добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама засцярогі ад звышнатуральнага ўздзеяння і забеспячэння здароўя ўсіх вяскоўцаў. Лакальнай адметнасцю з’яўляецца пачатак рытуалаў у адной вёсцы і іх завяршэнне ў другой (Гадзічава і Маркавічы, Краўцоўка і Дзікалаўка), што садзейнічае яднанню супольнасцей. Ваджэнне Сулы ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна адрозніваецца дакладнай прымеркаванасцю да другога дня Вялікадня. Сула распачынае час моладзевых гулянняў на вуліцы пасля халоднай пары году і Велікоднага паста. Карагоды і гульні, якія выконваюцца ўдзельнікамі, уяўляюць лакальныя варыянты тыпавых прыкладаў, распаўсюджаных на тэрыторыі бытавання абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”. Штогадовае правядзенне абраду “Ваджэнне Сулы” ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна было адноўлена ў 2007 г. пасля 40-гадовага перапынку (у 1967 г. традыцыя была прыпынена мясцовай уладай)
  • Традыцыя памінання продкаў агр. Раздзялавічы з’яўляецца значным элементам мясцовай культуры. Традыцыя ўяўляе сабой як калектыўны, так і асабісты зварот да продкаў з мэтай іх ушанавання, просьбай лепшага жыцця, здароўя блізкім і родным, добрага ўраджаю, аховы ад розных магчымых катаклізмаў. Напрацягу года на могілкі “будзіць продкаў” ходзяць тройчы: на другі дзень Вялікадня, на Успенне, на Дзяды (восеньскія). На другі дзень Вялікадня сем’і збіраюцца зранку за агульным сняданнем з малітвай, збіраюць торбу з традыцыйнай вялікоднай ежай і атрыбутамі: для памерлых жанчын роду бяруць загадзя падрыхтаваны вышыты фартушок, мужчынам – вышыты ручнічок, малым дзецям – стужкі. Прыходзяць на могілкі, звоняць у званіцу, “будзяць памерлую радню” і абыходзяць усіх сваіх родных, каля кожнай магілкі праліваючы салодкую ваду і пакідаючы вялікодныя прысмакі. Пасля наведвання збіраюцца ў хаце аднаго з роду і працягваюць свята ўспамінаючы тых, каго наведалі. На Успенне жыхары вёскі ідуць на могілкі і нясуць сваім родным розную гародніну, каб аддзячыць за тое, што дапамаглі вырасціць ураджай, і прыгаворваюць “вазьміце і вашу долю”. Да сваіх родных на могілкі абавязкова ідуць старэйшыя члены сям’і. На восеньскія Дзяды зранку (да обеда) адзін прадстаўнік сям’і ідзе на могілкі да званіцы, звоніць і запрашае ўсіх сваіх блізкіх: “Ходзіце на обеды до нас, мы ўжо гатовыя, а вы ляжыце”. Мясцовыя жыхары кажуць, што калі не паклічаш Дзядоў на вячэру, то яны будуць цэлы год сніцца і пужаць. Гэта памінальная традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення ў сем’ях вяскоўцаў, якія лічаць памінанне памерлых родных сваёй каштоўнасцю, вартай захавання
  • Традыцыя правядзення абраду выклікання дажджу ў засушлівы перыяд бытуе толькі ў вёсцы Стары Дзедзін, дзе суполка жанчын, а ў абрадзе ўдзельнічаюць толькі жанчыны, здаўна “заклікае дождж” ці “арэ раку”. Традыцыя мае яркую лакальную спецыфіку і з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры вескі Стары Дзедзін. Абрад не мае пэўнай даты правядзення, бо праводзіцца аказіянальна – толькі тады, калі няма больш тыдня дажджу і гіне ўраджай збожжавых на палях, і на гародах вяскоўцаў. У аснове магічных дзеянняў, песень, пераворвання дна рэчкі знаходзіцца ахоўная магія ад засухі, каб выкліканы дождж садзейнічаў росту збожжавых і іншых культур не толькі на палетках і агародах вяскоўцаў, а і на палетках аграсядзіб. Дадзены абрад з’яўляецца адным з тых нямногіх, якія захаваліся ў жывым бытаванні са старажытных часоў, і існуюць ў жывой традыцыі, дзякуючы ініцыятыве мясцовай суполкі і мясцовых жанчын - удзельніц фальклорна-аўтэнтычнага ансамбля “Астранка”. Жанчыны загадзя дамаўляюцца, калі і дзе збіраюцца. Ідуць праз ўсю вёску да ракі Асцёр моўчкі. Звярнуўшы з дарогі на вузкую сцяжынку што вядзе да ракі, пачынаюць спяваць абрадавую песню. Падышоўшы да берага, у строгай паслядоўнасці робяць рытуальныя дзеянні, што спакон веку рабілі іх продкі: распранаюцца, чытаюць малітву “Ойча наш”, пасягаюць небу і просяць дапамогі у вышэйшых сіл. Заходзячы ў ваду, хрысцяцца і пад гукі абрадавай песні тройчы пачынаюць араць дно ракі плугам. Па заканчэнні абраду, жанчыны выходзяць на бераг ракі, чытаюць малітоўны зварот, хрысцяцца, апранаюцца і ідуць дадому. Дождж пачынае ісці прыкладна праз пару гадзін ці на наступны дзень. Абрад мае строгую рэгламентацыю адносна ўдзелу, паколькі, на думку носьбітаў, прысутнасць на абрадзе “чужых” альбо мужчын, можа негатыўна сказацца на рытуальных дзеяннях і іх выніках
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля