Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца складовай часткай калядных святкаванняў зімовага цыкла традыцыйнага беларускага сялянскага календара паганскага паходжання; уключаны ў гадавы круг аграрнага календара і ўвасабляе традыцыю провадаў Каляд. Традыцыйны абрад провадаў Каляд 21 студзеня заключаецца ў тым, што самаарганізаваныя ўдзельнікі груп, якія калядавалі падчас свята, цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды, якое сімвалізуе жаночы пачатак, – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, а таксама абрадавую кашу-куццю – ахвяра душам продкаў; пасля чаго адбываецца традыцыйнае сумеснае частаванне-пагулянка ў складчыну ўдзельнікаў абраду з танцамі, песнямі, гульнямі, музыкай. Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца ад пакалення да пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Нягледзячы на тое, што абрад быў адноўлены ў 1998 г., ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, удзельнікамі і носьбітамі традыцыі святкавання абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў
  • Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы. У абрадзе ўдзельнічае практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці розных узроставых і сацыяльных груп, якія з нецярпеннем і радасцю чакаюць провадаў русалкі. Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам на ўскрай вёскі да поля, спяваючы абрадавыя песні,– праводзяць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), каб прагнаць яе ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча. Абрадавая дзея звязана са спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, вялікім і маленькімі абрадавымі вянкамі, якія «асвячаюць» над полымем, разрываюць і раздаюць жыхарам і ўсім прысутным на добры ўраджай. Абрад «Провады русалкі» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Удзельнікамі абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра прыязджаюць сюды штогод, каб прыняць удзел у традыцыйным абрадавым дзеянні. Дзеці і ўнукі старэйшых жанчын-носьбітак ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям
  • Абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» прымеркавана да масленічнага тыдня і ўяўляе сабой своеасаблівую кульмінацыйную кропку гэтага часу. «Пахаванне дзеда» – адметнае праяўленне лакальнай культурнай традыцыі вёсак Маскаляняты і Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Носьбіты традыцыі і ўдзельнікі абрадавай гульні выразна ўсведамляюць яе дакладную прымеркаванасць да Масленкі. У вобразе дзеда персаніфікуюцца і матэрыяльна ўвасабляюцца «мясныя запусты» — як кажуць: «Дзед падавіўся косткай». Бытаванне абраду ў межах супольнасці з’яўляецца неперарыўным. У дзеі, якая праводзіцца кожны год у першы панядзелак Масленіцы, удзельнічаюць, у асноўным, жанчыны, прычым сталага ўзросту. Незамужнія маладыя дзяўчаты да ўдзелу ў абрадзе не дапускаюцца. Пасля памінання продкаў у «Таўстую суботу» жыхары вёсак Маскаляняты і Даўгаполле хаваюць міфалагічнага дзеда-продка (Сідорку і Цімку адпаведна), увасобленага ў спецыяльна падрыхтаванай антрапаморфнай ляльцы, якое мае палярныя характарыстыкі – абжора, п’яніца, гуляка, працавіты чалавек, жыццялюб, моцны. На працягу дня жыхары вёскі ўключаюцца ў гульню і кожны, хто прыходзіць развітацца з дзедам перад пахаваннем, атрымлівае сваю ролю, творча яе развівае. Жанчыны галосяць, а мужчыны, як правіла, падкрэсліваюць рысы характару і факты з жыцця міфалагічнага памерлага. Дыялогі і галашэнні характарызуюцца варыятыўнасцю. Такім чынам, абрад прымае гульнёвую форму і набывае імправізацыйны характар у межах традыцыі. Абрад адзначаецца таксама і ярка выражаным эратычным зместам. Абрад «Пахаванне дзеда» перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцямі сваёй каштоўнасцю
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва