Мова, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перададзены нам продкамі з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, скрозь вякі як каштоўныя знакі памяці.
Яны могуць знікнуць назаўсёды, калі мы не захаваем іх, каб перадаць сваім дзецям і ўнукам, ад пакалення да пакалення, з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз час і прастору...
Дадзены сайт – гэта спецыялізаваны рэсурс Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, які ўтрымлівае інфармацыю пра лепшыя здабыткі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Нематэрыяльная культурная спадчына (НКС) найбольш яскрава ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выразнікам яе светапогляду і менталітэту, а таксама этычных норм. Да яе, згодна адпаведнай Канвенцыі ЮНЕСКА (2003 г.), адносяцца: вусныя традыцыі і формы выражэння, уключаючы мову; выканальніцкія мастацтвы, сацыяльныя практыкі, звычаі, абрады, святы; веды і навыкі, звязаныя з уяўленнямі пра прыроду і сусвет; традыцыйныя рамёствы. Іншымі словамі, гэта – “жывая” спадчына, якая перадаецца ад пакалення ў пакаленне і прызнаецца яе носьбітамі ў якасці сваёй спадчыны.
На сайце размешчаны Інвентар, які ўяўляе сабой базу дадзеных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама тых, якім гэты статус яшчэ прыйдзецца атрымаць.
Пошук у Інвентары можна весці па катэгорыях, размешчаных у левым верхнім вуглу галоўнай старонкі сайта, а таксама па ключавых словах, геаграфіі (пры дапамозе карты) і назве элемента.
Сайт створаны пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы Фонда нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Суправаджэнне сайта ажыццяўляецца Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, які фарміруе і курыруе адпаведную базу дадзеных нематэрыяльнай культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.