Бортніцтва — старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол (баровак) у штучных дуплах — борцях. Развілося з дзікага пчалярства (збіральніцтва), калі чалавек выпадкова, а пазней свядома (паляванне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў, знішчаў агнём пчол і збіраў мёд. Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло тры этапы развіцця: ахова і догляд дзікіх пчол у знойдзеных дуплах, свядомае ўтрыманне аселенага рою ў прыстасаваных пад борці ...
Тэкстыльныя традыцыі в. Неглюбка і навакольных пасёлкаў – унікальная з’ява беларускай народнай творчасці: амаль паўстагоддзя знакамітыя неглюбскія ручнікі з’яўляюцца візітнай карткай Беларусі.
Багацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія, вялікі арнаментальны фонд з’яўляюцца асноўнымі прыкметамі элемента. У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (аднаўточнае і двухуточнае), пераборная (перабор “пад палатно”, двухбаковы і аднабаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі. У вышыўцы шырока распаўсюджаны набор, крыжык, лікавая і адвольная гладдзь, «строчка па выразах», тамбурны шоў, двухбаковы шоў-“роспіс”. ...
У народнай культуры Бярозаўскага раёна традыцыя вырабу выявы птушкі расшчапленнем драўніны мае даўнія глыбокія карані. Птушка трывала існавала ў быце сялян не адно стагоддзе і набыла свае адметныя рысы і формы з адмысловымі прыёмамі выканання.
Сфарміраваныя формы надаюць птушцы лёгкасць і чуласць да руху паветра. У абрысах праглежваецца імкненне да развароту перынак у кола, што вонкава нагадвае стылізаванае сонейка ці расчыненую далонь, якая аберагае, ахінае. Выразаны па краях перынак узор мае геаметрычныя, традыцыйныя формы ...
Бабруйская кераміка мае сваё непаўторнае аблічча – вылучаецца своеасаблівымі прапорцыямі, спалучэннем бескаляровай палівы з багатым каларытам чырвонай гліны, сціплымі дэкарыраванымі абводкамі і штампікамі, спецыфічнай канструкцыяй накрывак і ручак. Для вырабаў бабруйскіх майстроў характэрна чысціня форм, колеру, лаканічнасць пластыкі і дэкору, яркая падкрэсленасць прыроднай прыгажосці матэрыялу.
Усе гэтыя адметныя асаблівасці, што сфарміравалі мастацкае аблічча гліняных вырабаў бабруйскіх майстроў, захоўваюцца і сёння, як і сакрэты найстаражытных прыёмаў апрацоўкі гліны.
У наш час у Бабруйску і Бабруйскім раёне ...
Драўляныя народныя музычныя інструменты бытавалі ў інструментальнай традыцыі практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Падняпроўі папулярнасць музычных інструментаў непасрэдна звязана з існуючымі рэгіянальнымі традыцыямі. Майстры Круглянскага раёна па вырабу драўляных музычных інструментаў працягваюць традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі. Самымі запатрабаванымі былі і застаюцца тут шумавыя, ударныя i духавыя драўляныя музычныя інструменты.
У в. Ваўканосава сёння гуртуецца асяродак таленавітых майстроў па вырабу драўляных музычных народных інструментаў, якім кіруе Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Своеасаблівы талент і майстэрства вырабляць драўляныя ...