Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Ваджэнне вясновага абрадавага карагода «Стрылка» адбываецца штогод на першы дзень Вялікадня пасля велікоднай вячэрняй службы ў царкве, якая называецца «Нешпар» (па-мясцоваму) і доўжыцца 40—60 хвілін. Пасля службы жыхары аг. Бездзеж і іншых вёсак Бездзежскага сельскага савета збіраюцца для ажыццяўлення абраду на вясковай плошчы (па-мясцоваму — «місці») перад царквой ля крыжа, які знаходзіцца на скрыжаванні пяці дарог. «Місто» з’яўляецца важным элементам культурнага ландшафту, звязанага з бытаваннем абраду, таму традыцыйная планіроўка вуліц і мясцовая архітэктура выступае ...
  • Абрад «Шчадрэц» з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі в. Рог Салігорскага раёна, праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Абрад належыць да навагодніх віншавальных абыходных абрадаў, пашыраных пераважна на тэрыторыі Беларускага Палесся. Шчадраванне адбываецца з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў – дзеда, бабы, «казы», «жураўля», «каня» і інш. Маска «казы» ў абрадзе здаўна лічыцца асноўным сімвалам пладавітасці і жыццёвай энергіі. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў — дзед з яго берасцяной маскай, аналагаў якой больш няма на ...
  • Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай ...
  • Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў «Зялёныя свёнткі» жыхары вёскі Папшычы збіраюцца, каб пранесці намётку. Практыка здзяйснення гэтага абраду не перапынялася ад моманту ўзнікнення. Абрад распачынаецца адмысловым спевам «Krуlu nieba wysokiego», пасля чаго выстройваецца працэсія і разгортваецца адрэз палатна — намётка — даўжынёй 5—6 метраў, якую трымаюць найбольш маладыя члены супольнасці, а па магчымасці — дзеці. Мясцовыя жыхары, якія сабраліся ...
  • Абрад "Юраўскі карагод" – гэта веснавы абрад, які ладзіўся некалі ў вёсках у наваколлі Турава на свята Юр'я 23 красавіка па старому стылю або 6 мая па новаму стылю. Удзел у гэтым абрадзе называюць словамі "карагодзіць" або "вясну гукаць". I зараз песні, прызначаныя да гэтага абраду, памятаюць і спяваюць у многіх вёсках на Тураўшчыне, аднак жывая традыцыя захавалася толькі ў вёсцы Пагост. Свята Юр'я ўключае ў сябе шэраг абрадаў, магічных дзеянняў і забаў. Пачынаецца падрыхтоўка ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва