Каляндар падзей
|
|
|
|
15.06.2020
Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» перанесены на 2021 год
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» кожныя два гады зьбіраў маладых пераемнікаў і носьбітаў традыцыйнай народнай культуры ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фестываль скіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі, творчых айчынных суполак, суполак беларусаў замежжа да традыцыйных форм народнага мастацтва шляхам вуснага пераймання і на падтрымку носьбітаў аўтэнтычнай народнай спадчыны. Сёлетні фестываль перанесены на 2021 год.
|
15.06.2020
Навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях вывучэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры
XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» адбылася онлайн 12 – 14 чэрвеня 2020 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Правядзенне VІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання», якая мела адбыцца 26 сакавіка 2020 г., перанесена на больш позні час, пра які арганізатары паведамяць дадаткова. Навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура і моладзь» з міжнародным удзелам адбудзецца ў Мінску ў лістападзе 2020 г.
|
|
|
20.05.2020
Вітанні носьбітам беларускага бортніцтва з нагоды Сусветнага дня пчалы!
"Я ж хачу выказаць усім неабыякавым людзям, якія шануюць і любяць пчалу вялікі дзякуй і са свайго боку выказаць асабістую падзяку бортнікам, з якімі я звязаны, якія насуперак абставінам займаюцца сваёй высакароднай справай, даглядаюць, ахоўваюць і глядзяць пчол. Хачу таксама выказаць падзяку неабыякавым пчалярам, якія займаюцца сваёй нялёгкай справай і па-свойму любяць сваіх працаўнікоў", - Іван Осіпаў
|
20.02.2020
Cтатус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення
Рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу НКС «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» прынята 12 лютага 2020 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Статус нададзены пастановай Мінстэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2020 г. № 15. Упершыню была падрыхтавана прапанова аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь комплекснай праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая аб’яднала ўсе рэгіёны краіны, што захоўваюць і развіваюць адметнае мастацкае рамяство саломапляцення.
|
|
|
|
|