Адным з найстаражытных і пашыраных рамёстваў з’яўляецца ганчарства. Сярод разнастайных ганчарных вырабаў, сваім каларытным аздабленнем вылучаецца посуд, абгорнуты берасцянымі стужкамі. Бяросту пачалі ўжываць у якасці матэрыяла для рамонту разбітага альбо трэснутага керамічнага посуду яшчэ ў эпоху неаліта, калі на нашых землях толькі з’явілася ганчарства. Кару з абодвух бакоў накладалі на месцы пашкоджанняў і замацоўвалі шнурком, які прасоўваўся праз загадзя прасвідраваныя адтуліны ў чарапку. Пасля гэтага пасудзіну можна было выкарыстоўваць далей, але толькі для захавання ...
Роспіс на шкле прадстаўляе сабой від народнага мастацтва, які на тэрыторыі Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў другой палове XIX - пачатку XX ст., калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. З пачатку XX ст. вылучыўся ў самастойны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Традыцыйны роспіс на шкле на Беларусі быў у асноўным – арнаментальна-дэкаратыўны. Асновай беларускага роспісу на шкле былі чыстыя колеры без паўтона і колеравых пераходаў і выкарыстанне фольгі. Распісвалі шкло ...
Аснову паўсядзённага занятку жанчын, якія традыцыйна забяспечвалі сям’ю неабходнай вопраткай, абрадавымі і ўжытковымі тканінамі, з’яўляецца ткацтва, якое на Маларытчыне разнастайнае па мастацкаму аздабленню і тэхніцы выканання.
На працягу ХХ стагоддзя ў гэтым рамястве адбываліся значныя змены – з аднаго боку ішоў працэс заняпаду ткацтва, з другога – старадаўнія тэхнікі ткацтва ўдасканальваліся і з’яўляліся новыя.
Прыкладна да пачатку 1930-х гг. у весках ткалі з ільну і воўны рознага гатунку, тканіны на адзенне, кужэльныя наміткі і платы, ...
Падняпроўская гліняная цацка-свістулька – гэта ручны выраб з гліны, прызначаны для атрымання свісту, розных гукаў і выконвання мелодый.
У старажытнасці арэал распаўсюджвання Падняпроўскай глінянай цацкі – гэта тэрыторыя Верхняга Падняпроўя. У большасці свістулькі ўвасаблялі такія вобразы, як птушка, курка, пеўнік, качка, конь, козлік, баранчык (авечка), сабачка, бычок, мядзведзь, вершнік на кані, вадзяны свісток “салавейка”. Радзей сустракаліся сава (сыч), парсюк (свінка, дзік), рыбка, алень (лось). Напрыканцы ХІХ ст. гарадскія майстры, у прыватнасці Магілёўскія, паступова пачыналі, пад ...
Гістарычна човен прадстаўляе сабой выдзеўбаную з цэльнага камля дуба, сасны, асіны ці ліпы лодку-аднадрэўку. У залежнасці ад выкарыстанага матэрыялу вар’іруюцца і назвы гатовых вырабаў: з ліпы – ліпаўка, з асіны – асінаўка, з ветлы (вярбы) – вятлоўка. На тэрыторыі Палесся човен быў вельмі распаўсюджаным транспартным сродкам амаль да канца ХХ ст. Прызначэнне выдзеўбаных чаўноў было розным: ад перавозкі да бліжэйшых населеных пунктаў грузаў і людзей – да рыбнай лоўлі і палявання. Выраб прыпяцкіх чаўноў ...