Каляндар падзей
|
16.01.2013
Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба
16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
|
|
16.01.2013
Традыцыя святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры"
16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры".
|
16.01.2013
Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран"
16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран", якая распаўсюджана ў вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
|
|
|
13.01.2013
Калядны Абрад «Шчадрэц» (в. Рог Салігорскага р-на Мінскай вобл.)
Самабытная вёска Рог на Беларускім Палессі месціцца каля Чырвонага возера. Гэтыя тэрыторыі вызначаюцца спецыфічнай захаванасцю старажытных праяў каляндарна-песеннай культуры. Адна з іх – навагоднія песенна-віншавальныя абходы – «Шчадрэц».
Абыходны абрад «Шчадрэц» («Шчодрык») праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Магутным фактарам захавання традыцыі ў часе выступае песенны кампанент рытуальнага абходу, увасоблены ў віншавальных «шчадроўных» песнях для гаспадара і яго сям’і, песнях, суправаджаючыя рытуальныя скокі «казы». Віншавальныя напевы выконваюцца «шумна», у выгуковай манеры. Для выканальніцкага стылю ўласціва тэмбрава-дынамічная яркасць, элементы гетэрафоннай фактуры.
|
13.01.2013
Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.)
«Калядныя цары» – віншавальны абыходны абрад, прымеркаваны да «Шчодрага вечара» (13 студзеня). Ён з’яўляецца своеасаблівай праявай лакальнай культурнай традыцыі в. Семежава Капыльскага раёна. Абрад змяшчае элементы традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян» і сфарміраваўся як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім бяруць удзел юнакі і маладыя мужчыны – «цары» і традыцыйныя мясцовыя персанажы «дзед» і «баба».
|
|
|
|
|