Каляндар падзей
12.04.2018
Адкрыццё фотавыставы «Людзі адной зямлі»
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 12 красавіка адбудзецца адкрыццё фотавыставы Міхася і Кацярыны Аракчэевых «Людзі адной зямлі». Серыя фотапартрэтаў «Людзі адной зямлі» — спроба адлюстраваць адвечны рух часу. Каляровыя партрэты экспанаваліся раней як «Нашы людзі» і з’яўляюцца асобным праектам — серыяй фотавыяў сяброў СЭТ, асноўнай дзейнасцю якога з’яўляецца менавіта пераемнасць, захаванне і аднаўленне беларускай народнай культуры. Манахромныя партрэты людзей сталага ўзросту былі створаны ў этнаграфічных экспедыцыях па ўсёй Беларусі і таксама экспанаваліся як самастойная выстава «Адна зямля — адна памяць».
|
08.04.2018
ЖЫВЫЯ ТРАДЫЦЫІ ВЯЛІКАДНЯ
Багатыя традыцыі святкавання Уваскрасення Хрыстова, якое на Беларусі мае назву Вялікдзень, штогод бываюць адлюстраваны ў шматлікіх артыкулах, фота- і відэсюжэтах. Прапануем сабраныя разам анонсы падзей 2018 года і публікацый пра святочныя звычаі.
|
|
|
04.03.2018
Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны!
Традыцыйны кірмаш рамеснікаў «Казюкі» прайшоў ў Гродне ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне, пахаваны ў Вільні, і прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў
|
18.02.2018
МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018
Цікава ўзгадаць і наведаць мясціны, дзе захоўваюцца адметныя лакальныя традыцыі са статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапануем пазнаёміцца з фота- і відэарэпартажамі вядомых этнавандроўнікаў.
|
|
|
15.02.2018
СТРЭЧАННЕ з «ПАЛЕСКІМІ НАПЕВАМІ»
15 лютага 2018 г., на Стрэчанне, журналістка і малады навуковец Алена Ляшкевіч наведала Новае Палессе і прыняла ўдзел ў свяце, якое штогод ладзіць аўтэнтычны фальклорны гурт «Палескія напевы». У прапанаваным артыкуле распавядае пра дзейнасць гурта, які знаходзіцца ў добрым стане і пра складанасці з пераемнасцю традыцыі, бо дзяцей у Новым Палессі мала, а клубу пагражае закрыццё.
|
|
|
|
|
|