Каляндар падзей
22.05.2018
Як Канвенцыя аб ахове НКС перагукаецца з Канвенцыяй аб біяразнастайнасці
У Беларусі распачалася праца па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойского пратакола ў Рэспубліцы Беларусь», выканаўцам якога з'яўляецца Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Як Нагойскі пратакол звязаны з Канвенцыяй аб ахове НКС і як фалькларысты супрацоўнічаюць з біёлагамі?
|
20.05.2018
СВЯТКАВАННЕ СУСВЕТНАГА ДНЯ ПЧОЛ Ў ЛЕЛЬЧЫЦАХ
У 2018 годзе ў свеце ўпершыню будзе адзначаны Сусветны дзень пчол, абвешчаны ААН. З гэтай нагоды Лельчыцкі райвыканкам праводзіць прэзентацыю ляснога бортніцтва – архаічнага промысла, які захоўваюць ў раёне каля сотні патомных бортнікаў. Гэтай традыцыі нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і рыхтуецца прапанова аб уключэнні яе ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
|
|
|
19.05.2018
Гурт PANI MALALA выступіць пад шкляным купалам мінскай Ратушы
Гурт PANI MALALA разам з мастачкай пясочнай анімацыі Вольгай Радзецкай распавядуць “Пра дзявочыя мроі, што лунаюць на хвалях лёсу…” 19 траўня ў межах Ночы музеяў пад шкляным купалам Мінскай гарадской Ратушы. Гэта першае публічнае мерапрыемства ў гэтай незвычайнай зале, раней яна прымала толькі афіцыйныя паседжанні.
|
19.05.2018
Палеская вечарына ў Карэтным дворыку
19 траўня, калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, у Карэтным дворыку мінскага Верхняга горада адбудзецца Палескі спеўны сход разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.
|
|
|
17.05.2018
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі – маштабнае мерапрыемства, якое ўключае навуковую канферэнцыю, круглы стол, выступы майстроў казкавага жанру. Арганізатар Форуму – дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.
|
17.05.2018
Лекцыя “Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля”
17 траўня, на Ушэсце, у мінскім Доме-музэі І зьезду РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А) пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч "Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля" і танцавальная вечарына.
|
|
|
|
|