Каляндар падзей
24.09.2014
Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну
Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну, прысвечаную заканчэнню першага курсу "Традыцыйны беларускі танец" і выпускнікам вакальнага і рамесніцкага курсаў. Вечарына адбудзецца 27 верасня 2014 г. у 19.00 на тэрыторыі "Беларускай прасторы" па адрасе: вул. Ф. Скарыны,12-113.
|
22.09.2014
У Вязынцы адсвяткавалі Багач
Ахвочыя паўдзельнічаць у традыцыйным свяце маглі зрабіць гэта ў мінулую суботу зусім недалёка ад Мінска – у філіяле музея імя Янкі Купалы ў Вязынцы.
|
|
|
17.09.2014
Пярэзвы ў сям'і Прымакаў
Наста Кухарэнка і Васіль Прымака зладзілі праз тыдзень пасля свайго вяселля "пярэзвы". Звычай бытаваў у Пухавіцкім раёне (радзіма маладога) і ў Любанскім (радзіма маладой) таксама, але зваўся ён на Любаншчыне па-іншаму: "ездзіць на пірагі".
|
|
|
|
10.09.2014
Вяселле па-старыннаму
Першае на Любаншчыне за апошнія гады, амаль цалкам традыцыйнае вяселле, адбылося ў Настассі і Васіля. Незвычайным для сучаснікаў было амаль усё.
|
09.09.2014
Гурт "Незабудкі" з в. Галавенчыцы Чавускага р-на
Пад час летняй экспедыцыі РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" па Чавускім раёне быў праведзены маніторынг стану аўтэнтычнага гурта "Незабудкі" з в. Галавенчыцы. Спеўны і танцавальны стыль, які яны рэпрэзнентуюць, ахоўваецца дзяржавай як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
|
|
|
|
|