Каляндар падзей
|
|
|
|
03.12.2012
7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012. З прывітальным словам выступіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Яна падкрэсліла вялікую ролю Камітэта ў імплементацыі Канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) і зазначыла, што рэалізацыя Канвенцыі стала моцным каталізатарам развіцця дзейнасці па захаванні НКС ва ўсім свеце: “Паняцце НКС, якое дрэнна разумелі яшчэ некалькі гадоў таму, зараз ужываецца паўсюль. Яшчэ многа патрэбна зрабіць, каб растлумачыць сэнс існавання НКС, яго межы і ўклад у развіццё культуры чалавецтва, але галасы скептыкаў паступова знікаюць перад рэальнасцю”.
|
|
|
|
06.09.2012
Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі
Амаль два дзесяцігоддзі краінамі Еўропы, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю, штогод у верасні ладзяцца Еўрапейскія Дні Спадчыны, накіраваныя на абуджэнне цікавасці грамадства да багацця і ўнікальнасці культурнай спадчыны кантынента.
|
06.07.2012
Урачыстасць у гонар Маці Божай Будслаўскай
Пачатак ліпеня для многіх тысяч вернікаў Беларусі азначае надыход часу паломніцтваў у вёску Будслаў для таго, каб пакланіцца аднаму з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў – цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Больш за чатыры стагоддзі абраз знаходзіцца на Мядзельскай зямлі і зберагае яе і будслаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ад нягодаў і бедстваў.
|
|
|
|
|