Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі 09.03.2021 Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі
У 2021 годзе 9 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей Мікола Аляксеевіч Козенка – даследчык харэаграфічнай культуры беларусаў, педагог, рэжысёр, сцэнарыст, менеджар, грамадскі дзеяч, член Беларускага саюза музычных дзеячаў і Рады Беларускага фонду культуры. Усё сваё жыццё ён даследуе харэаграфічную спадчыну беларусаў, займаецца пытаннямі аднаўлення, пераемнасці, папулярызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай культуры, распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя аспекты фальклорнага фестывальнага руху на Беларусі.
Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах” 17.02.2021 Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 17 лютага 2021 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”
Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы 21.01.2021 Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы
Шматлікія клядныя вечарынкі, гульні, ігрышчы прайшлі сёлета значна цішэй, чым звычайна, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Найбольш масавыя традыцыйныя святкаванні, “Конікі” у Давыд-Гарадку і “Цары” у Семежаве, не праводзіліся зусім. Але падтрымліваць святочны настрой дапамаглі разнастайныя анлайн-праекты
На ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС у спіс ЮНЕСКА ўключана намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва” 19.12.2020 На ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС у спіс ЮНЕСКА ўключана намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва”
Падчас сёлетняй сесіі, якая адбылася з 14 па 19 снежня, у рэжыме онлайн, Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў тры элементы ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, і 29 элементаў у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. У Рэестр перадавога вопыту па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі ўключаны тры праекты. У Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва была уключана транснацыянальная намінацыя Польшчы і Беларусі  “Культура бортніцтва”
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» 29.10.2020 Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей»
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 29 кастрычніка 2020 года адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», у якім прынялі ўдзел спецыялісты па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей абласных упраўленняў культуры, кіраўнікі і спецыялісты метадычных цэнтраў народнай творчасці, музеяў з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска
Выстава маляваных дываноў сучасных майстроў «ЗДАБЫТЫ РАЙ» у Мінску 14.10.2020 Выстава маляваных дываноў сучасных майстроў «ЗДАБЫТЫ РАЙ» у Мінску
На выставе ў арт-холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прадстаўлена калекцыя маляваных дываноў, створаных сучаснымі беларускімі майстрамі