Каляндар падзей
20.11.2014
Пакроўскі фестываль у Вільні
У Вільні прайшоў фальклорны фестываль "Пакроўскія званы". Сяргей Выскварка арганізаваў ад Беларусі выступ гурта "Чабатухі" з вёскі Сташаны Пінскага раёна. З'ехаліся выканаўцы з розных рэгіёнаў Літвы, Расіі, з Грузіі і нават з Галандыі.
|
|
|
|
|
23.10.2014
Фэст аўтэнтычных спеваў "Бабулі" ў в. Закальное Любанскага раёна
У в. Закальное Любанскага раёна прайшоў фэст аўтэнтычных спеваў "Бабулі". Выступілі гурты “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), "Шчодрык" (в. Рачэнь), "Кацярынка" (в. Дарасіно), "Беражніца" (в. Пласток), дзіцячы гурт "Емельянаўна" (в. Закальное), а таксама сямейны гурт Ціханоўскіх "Карані".
|
|
|
26.09.2014
Украінскі дэкаратыўны роспіс з Петрыкіўкі (Днепрапятроўская вобласць)
У 2013 г. у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва было ўнесена мастацтва дэкаратыўнага роспісу з Петрыкіўкі (Украіна, Днепрапятроўская вобласць). Петрыкіўскія вырабы мы пабачылі на Ягелонскім кірмашы ў Любліне. Свае творы дэманстравалі там майстрыхі Наталля Рыбак і Наталля Рыжко.
|
25.09.2014
Ягелонскі кірмаш у Любліне, жнівень 2014 г.
Ягелонскі кірмаш (Jarmark Jagielloński) у Любліне – адна з самых вядомых у Польшчы і за яе межамі імпрэз, звязаных з папулярызацыяй традыцыйных рамёстваў. У шэрагу мэтаў кірмашу – развіццё супрацы з усходнімі суседзямі Польшчы: Беларуссю, Украінай, Літвой. Таму кожны год у Люблін прыязджае шмат беларускіх майстроў, сёлета – больш за 40.
|
|
|
|
|