Спораўская полька і шчэпавая птушка ў тэлепраграме «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»
24.09.2018 Чарговы выпуск праграмы «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА» на тэлеканале «Беларусь 3» прысвечаны самабытнаму танцу з Бярозаўскага раёна пад назвай «Полька Спораўская». Праграма выйшла ў суботу 15 верасня і ў нядзелю 16 верасня. Адметнаму парна-гуртавому танцу, які здаўна танцуюць у вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, у 2016 годзе быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Польку на беразе Спораўскага возера, сустрэчы і размовы са спараўцамі можна пабачыць на youtube-канале Беларусь-3. Яшчэ адзін тэлерэпартаж «Спораўская полька» быў зняты ўвесну тэлеканалам СТВ у серыі Традыцыі малой радзімыЦікаваму рамяству майстроў з Бярозаўскага раёна была прысвечана перадача «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга» 22 і 23 верасня. Адметнае майстэрства з 2016 года таксама мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Папярэднія выпускі тэлепраграмы «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»: 08.09.2018 Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я 01.09.2018 Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына (Глыбоцкі раён), 25.08.2018 Творчасць Мар'яна Скрамблевіча, майстра па вырабе музычных інструментаў (Гродзенскі р-н) 21.07.2018 Традыцыя пакланення каменным крыжам «Каменныя дзевачкі» (Лельчыцкі раён)07.07.2018 Ваджэнне і пахаванне Стралы (Веткаўскі раён)30.06.2018 Абрад «Юр'я» (Жыткавіцкі раён)
23.06.2018 Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (Жыткавіцкі раён)
16.06.2018 Падвойныя дываны (Мастоўскі раён)
09.06.2018 Котчынская кадрыля (Мастоўскі раён)
|
|

