Каляндар падзей
|
21.01.2019
"Как затащить Коляду на дуб без вреда для себя и окружающих"
Сёлета ў Новінах цягнуў Каляду на дуба малады аматар фальклору з Масквы, даследчык і пераемнік традыцыйнай танцавальнай спадчыны Смаленшчыны і іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі Ігар Узлоў. Прапануем яго погляд з ўражаннямі ад удзелу ў свяце заканчэння беларускіх Каляд. Выказваем падзяку Мінскаму АМЦНТ за садзеянне ў арганізацыі паездкі.
|
|
|
13.01.2019
Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА!
13 студзеня ў аг. Семежава Капыльскага раёна здзейснілі штогадовы калядны абыход двароў два гурты “Цароў”. У 2009 годзе старадаўняя мясцовая традыцыя была унесены ў ахоўны спіс ЮНЕСКА. З кожным годам усё больш гасцей наведвае свята, а ў сеціве з’яўляюцца новы формы асвятлення падзеі.
|
|
|
|
27.11.2018
Ігрышча “Ката пячы” спраўлялі ад Піліпаўкі да Вялікага посту
Абрадавае ігрышча “Ката пячы” яшчэ памятаюць у Бярэзінскім, Вілейскім, Лагойскім раёнах Мінскай вобласці, у суседнім з Міншчынай аграгарадку Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Але каштоўнасць традыцыі, якая захавалася ў Скірмантаве, гэта яе жывая форма, глыбокі архаічны змест, форма абрадавага печыва і мноства мясцовых танцаў, гульняў, песень, якія выяўляюць яе эратычны змест у прыгожай мастацкай форме, далікатна і з гумарам. А яшчэ ўпершыню ўдалося ўстанавіць часавыя рамкі, калі спраўлялі гэтае ігрышча — загавіны перад Піліпаўкай, Піліпаўка, Каляды, Провады Каляд, Мясаед, Масленіца, загавіны перад Вялікім Постам.
|
09.11.2018
Лепшыя старонкі фестывалю на канцэрце-прэзентацыі “БЕРАГІНЯ” У МІНСКУ” 10 лістапада!
Канцэрт-прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “БЕРАГІНЯ” адбудзеца 10 лістапада 2018 г. а 15-й гадзіне ў Палацы культуры МТЗ (вул. Даўгабродская, 24) “БЕРАГІНЯ” у Мінску” прапануе не толькі канцэрт фальклорных калектываў-удзельнікаў фестывалю, але і вялікую інтэрактыўную праграму з майстар-класамі, выставамі і конкурснымі выступленнямі.
|
|
|
|
|