Каляндар падзей
15.05.2018
Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам
Патрыцыя Свіціна 15 траўня пакажа ў Мінску праграму, падрыхтаваную для Euroradio Folk Festival у Маскве. Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”.
|
|
|
|
|
04.05.2018
Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў на Глыбоччыне
Глыбокае запрашае на Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй – 2018”, які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад акампанімент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі.
|
|
|
|
20.04.2018
Прэзентацыя альбому серыі «Традыцыя»: CD "Мужчынская традыцыя спеву"
У межах праекта “Традыцыя” выйшаў унікальны СD мужчынкіх песень. На ім – запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70 – 80-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта першая плыта ў сэрыі, прэзентацыя якой адбудзецца 20 красавіка.
|
|
|
|
|