Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2022 годзе29.12.2022 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Традыцыю бытавання народнага лялечнага тэатра "Мірская батлейка" у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці прадставіў Петрыман Канстанцін Леанардавіч, даследчык і захавальнік адметнай местачковай традыцыі. Экпертамі выступілі Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук і вядомы этнограф Аляксандр Уладзіміравіч Лось. Падтрымаць прапанову прыехала таксама прадстаўнік мясцовай улады Маісеенака Нэлі Аляксандраўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама. У прэзентацыі элемента НКС "Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя" прыняла ўдзел вялікая творчая дэлегацыя з Крычаўскага раёна і г. Магілёва:
12.08.2022 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі вырабу прыпяцкага чоўна ў вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Прапанову ў Міністэрстве культуры прадставілі: Бяспалы Андрэй Аляксандравіч, начальнік навуковага аддзела ДУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”»; Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці; Швец Леанід Іванавіч, майстар з вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці; Гамзовіч Рэгіна Станіславаўна, грамадскі эксперт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны; супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ганькіна Марыя Валер'еўна і Кірбай Аліна Дзмітрыеўна. Фільм, прысвечаны майстру з Перарова, быў зняты ў тэлепраекце «Спадчына» Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2022 № 73 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека «Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна» ў в.Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 13.07.2022 Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнай каляднай батлейцы «Віцебскі жлоб», якая спалучае элементы лялечнага тэатра і тэатра ценяў, адноўлена і дзейнічае сёння ў гарадах Віцебску і Наваполацку. Батлейку ў Міністэрстве культуры прадставіў Рэцікаў Андрэй Міхайлавіч, кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай кульуры ДУК «Цэнтр культуры г. Наваполацка», які многа год прысвяціў даследаванню, аднаўленню і далучэнню дзяцей і дарослых да традыцыі беларускіх батлеечных спектакляў. Беларускі тэатр ценяў. Як на Віцебшчыне аднаўляюць традыцыі на радасць дарослым і дзецям (Культура, № 30 (1573) 23.07.2022 - 29.07.2022 г.)
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2022 № 58 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека «Традыцыйная калядная батлейка "Віцебскі жлоб"» у г. Віцебску і г. Наваполацку Віцебскай вобласці.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|